Skip to main content

Арцыбіскуп Станеўскі ўдзяляе вернікам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі дыспенсацыю ад абавязку ўстрымання ад мясных страваў 1 мая

1 мая
  • 24 красавіка, 2026
  • Catholicminsk.by

Згодна з прадпісаннямі кан. 87 §1 і 1251 ККП арцыбіскуп Юзаф Станеўскі ўдзяліў дыспенсацыю ад абавязку ўстрымання ад спажывання мясных страваў на дзень 1 мая 2026 года ўсім вернікам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, а таксама ўсім, хто ў гэты дзень будзе знаходзіцца на тэрыторыі архідыяцэзіі.

Усіх, хто будзе карыстацца гэтай дыспенсацыяй, арцыбіскуп заахвочвае да малітвы ў інтэнцыях Святога Айца.