Author: Павел Эйсмант
Ва ўспамін святога Крыштафа, апекуна кіроўцаў і ўсіх тых, хто знаходзіцца ў дарозе, які адзначаецца 25 ліпеня, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі звяртаецца да кіроўцаў і ўсіх ўдзельнікаў дарожнага руху.
У 15-ю гадавіну з дня смерці кардынала Казіміра Свёнтэка ў Мінску памаліліся за спачылага іерарха
21 ліпеня споўнілася 15 гадоў з моманту адыходу ў вечнасць кардынала Казіміра Свёнтэка, першага Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага і Апостальскага адміністратара Пінскай дыяцэзіі. З гэтай нагоды ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску былі цэлебраваныя 2 святыя Імшы за спачылага іерарха.
Святар з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і «Мужчыны Святога Юзафа» аднавілі прыдарожны крыж на Гродзеншчыне
У панядзелак 20 ліпеня ў парафію Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі ў Міжэрычах (Гродзенская дыяцэзiя, Слонімскі дэканат) прыехала група «Мужчыны Святога Юзафа» на чале з ксяндзом Генрыхам Кучынскім, пробашчам парафій святога Антонія ў Мар’інай Горцы і святых Пятра і Паўла ў Рудзенску. Для святара парафія Міжэрычы з’яўляецца роднай.
У мінскім Кармэлі прайшла ўрачыстасць Маці Божай Шкаплернай
16 ліпеня ў Ордэне кармэлітаў босых штогод адзначаецца галоўная патранальная ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі з гары Кармэль. Сёлета ў парафіі Божага Цела ў Мінску, якой апякуюцца кармэліты босыя, вернікі з душпастырамі ўшанавалі Маці Божую Шкаплерную. На ўрачыстасць прыбылі таксама вернікі з іншых парафія сталіцы.
У сувязі з новым прызначэннем мансеньёра Кшыштафа Сэрокі ў Мінску пройдзе шэраг мерапрыемстваў
У сувязі з прызначэннем ў аддзел па сувязях з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі Дзяржаўнага сакратарыята ў Ватыкане мансеньёра Кшыштафа Сэрокі на працягу тыдня ў Мінску запланаваныя шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных заканчэнню яго дыпламатычнага служэння ў Беларусі.
У Маладзечне адбылася прыміцыйная Імша ксяндза Кірыла Арлёнка
У нядзелю, 28 чэрвеня, за дзень да пілігрымкі ў Будслаў, у 10.00 сваю першую – прыміцыйную – Імшу ў роднай парафіі святога Казіміра ў Маладзечне, якой апякуюцца браты капуцыны, цэлебраваў ксёндз Кірыл Арлёнак, які 13 чэрвеня ў Таліне (Эстонія) ў катэдральным касцёле святых Пятра і Паўла прыняў сакрамэнт святарскага пасвячэння.
У Налібоках падзякавалі ксяндзу каноніку Мар’яну Шэршаню за 36 гадоў служэння ў Беларусі
Супольнасць парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Налібоках (Стаўбцоўскі дэканат) падзякавала і развіталася са сваім шматгадовым пробашчам, ксяндзом канонікам Мар’янам Шэршанем, у сувязі з неўзгадненнем адпаведнымі дзяржаўнымі ўладамі права на рэлігійную дзейнасць святара.
ЛІСТЫ ЧЫТАЧОЎ: Сведчанне маладога верніка пра Будслаўскі фэст 2026
Сведчаннем свайго перажывання сёлетніх урачыстасцей Маці Божай у Будславе падзяліўся малады вернік Алесь Шаблінскі.
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі дзякуе арганізатарам і ўдзельнікам Будслаўскага фэсту 2026
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі выказвае падзяку тым, хто прычыніўся да арганізацыі і правядзення сёлетняга Будслаўскага фэсту, які праходзіў з 2 па 4 ліпеня, а таксама ўсім, хто прымаў у ім удзел.