Skip to main content

Святар з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і «Мужчыны Святога Юзафа» аднавілі прыдарожны крыж на Гродзеншчыне

  • 21 ліпеня, 2026

У панядзелак 20 ліпеня ў парафію Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі ў Міжэрычах (Гродзенская дыяцэзiя, Слонімскі дэканат) прыехала група «Мужчыны Святога Юзафа» на чале з ксяндзом Генрыхам Кучынскім, пробашчам парафій святога Антонія ў Мар’інай Горцы і святых Пятра і Паўла ў Рудзенску. Для святара парафія Міжэрычы з’яўляецца роднай.

Мэта прыезду:

  • паставіць новую агароджу вакол каталіцкага крыжа пры ўездзе ў вёску Пузікі,
  • памаляваць крыж,
  • зрэзаць галлё з дрэў,
  • акультурыць прылеглую тэрыторыю вакол крыжа, каб кожны, хто праходзіць міма, мог спыніцца і ўшанаваць малітвай Езуса Хрыста, распятага на крыжы.

Варта адзначыць, што каля 30 гадоў таму гэты каталіцкі крыж ўстанаўліваў тата ксяндза Генрыха Тадэвуш Кучынскі разам са сваім сынам і блізкім сябрам — католікам Аляксандрам Акуневічам.

Усе запланаваныя працы былі выкананы.