У мінскім Кармэлі прайшла ўрачыстасць Маці Божай Шкаплернай
16 ліпеня
- 18 ліпеня, 2026
- Тэкст: а. Юрый Кулай OCD / Фота: з архіва парафіі // Catholicminsk.by
16 ліпеня ў Ордэне кармэлітаў босых штогод адзначаецца галоўная патранальная ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі з гары Кармэль. Сёлета ў парафіі Божага Цела ў Мінску, якой апякуюцца кармэліты босыя, вернікі з душпастырамі ўшанавалі Маці Божую Шкаплерную. На ўрачыстасць прыбылі таксама вернікі з іншых парафія сталіцы.
Кульмінацыяй святкавання была вячэрняя Эўхарыстыя, якую ўзначаліў ксёндз канонік Аляксей Раманчук, пробашч і кусташ Нацыянальнага марыйнага санктуарыя ў Будславе.
У гаміліі галоўны цэлебрант вельмі яскрава, даступна і з духоўнай глыбінёй узгадаў гісторыю апекі Багародзіцы над Ордэнам кармэлітаў босых, а таксама важнасць шкаплернага набажэнства, праз якое сама Маці Божая ратуе сваіх дзяцей ад уплываў злога духа і ўводзіць у нябесную хвалу.
Пасля заканчэння ўрачыстасці жадаючыя вернікі былі апранутыя ў святы шкаплер, каб такім чынам далучыцца да духоўных дабротаў кармэліцкай сям’і.



