ЛІСТЫ ЧЫТАЧОЎ: Срэбраны юбілей прэзбітэрскага пасвячэння свайго душпастыра адзначылі вернікі ў Бабруйску
4 чэрвеня
- 30 чэрвеня, 2026
- Тэкст і фота: Віктар Малышчыц // Catholicminsk.by
Ва ўрачыстасць Насвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, 4 чэрвеня, 25-годдзе пасвячэння ў прэзбітэры адзначыў ксёндз Канстанцін Карака, адміністратар парафіі святой Ганны ў Глуску і вікарый ў бабруйскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.
Ксёндз Канстанцін атрымаў шмат віншаванняў ў гэты дзень, але асабліва сардэчныя вітанні яму склалі падчас урачыстай святой Імшы бабруйскі пробашч ксёндз Андрэй Таўрук, прадстаўнікі парафіяльнай супольнасці, дзеці і моладзь парафіі разам з сёстрамі дамініканкамі.
Пасля Імшы адбылося святочнае чаяванне. Падчас сустрэчы вернікі выказалі шмат цёплых зычэнняў і слоў падзякі ксяндзу Канстанціну, які з 2006 года служыць на Глушчыне і ў Бабруйску.




