Author: Павел Эйсмант
24 кастрычніка ў будынку Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра ў Мінску, пры якім дзейнічае «Місія Добрага Самараніна», адбудзецца Малітоўная сустрэча міністрантаў Мінска-Магілеўскай архідыяцэзіі.
ФОТАФАКТ. Х Ружанцовы кангрэс прайшоў у Магілёве
3 кастрычніка ў старадаўнім конкатэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў Магілёве адбыўся юбілейны Х Ружанцовы кангрэс, мэта якога — паглыбленне духоўнай і інтэлектуальнай фармацыі вернікаў, якія моляцца на Ружанцы, беручы пад увагу розныя тыпы духоўнасці ў Касцёле.
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі віншуе настаўнікаў Беларусі з іх прафесійным святам
У першую нядзелю кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень настаўніка. Сёлета гэтае свята прыпадае на 4 кастрычніка. З гэтай нагоды Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі кіруе ўсім працаўнікам сферы адукацыі словы віншаванняў з іх прафесійным святам.
Катэхет, які вяртаецца да Хрыста: у мінскай архікатэдры адбылася сустрэча катэхетаў
3 кастрычніка ў мінскай архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася сустрэча катэхетаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі з нагоды пачатку новага навучальнага і катэхетычнага года. Супольная Эўхарыстыя, уручэнне кананічных місій і фармацыйная канферэнцыя дапамаглі ўдзельнікам нанова асэнсаваць сваё пакліканне і падрыхтавацца да далейшага служэння.
У Івянцы з удзелам Мітрапаліта ўшанавалі галоўнага заступніка парафіі і мітраполіі
29 верасня ў парафіяльным касцёле святога Міхала Арханёла ў Івянцы (Валожынскі дэканат), якім апякуюцца францішкане канвентуальныя, сабралася выключная колькасць вернікаў. У гэты дзень увечары адпустовая святая Імша была асабліва ўрачыстай, бо яе ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.
Мінскі катэдральны капітул у дзень свайго нябеснага заступніка павялічыўся на аднаго каноніка
29 верасня, у аўторак, калі ў Касцёле адзначаецца свята святых арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала, Мінскі катэдральны капітул святога Міхала Арханёла і Маці Божай Будслаўскай адзначаў урачыстасць свайго нябеснага заступніка.
Каляндар падзей і дат Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі: кастрычнік 2026 года
Прапануем вашай увазе каляндар з асноўнымі літургічнымі ўспамінамі, святамі і ўрачыстасцямі, а таксама падзеямі, запланаванымі на кастрычнік бягучага года.
У пачатку кастрычніка пройдзе першы дзень Навэнны да Маці Божай Фацімскай
3 кастрычніка ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай у Будславе, а таксама ў парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пройдуць набажэнствы ў першы дзень Навэнны да Маці Божай Фацімскай, дзякуючы якой Касцёл у Беларусі рыхтуецца да ўрачыстага святкавання 110-годдзя Фацімскіх аб’яўленняў у 2027 годзе.

