У пачатку кастрычніка пройдзе першы дзень Навэнны да Маці Божай Фацімскай
- 30 верасня, 2026
- Фота: Віталій Палінеўскі / ave-maria.by // Catholicminsk.by
3 кастрычніка ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай у Будславе, а таксама ў парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пройдуць набажэнствы ў першы дзень Навэнны да Маці Божай Фацімскай, дзякуючы якой Касцёл у Беларусі рыхтуецца да ўрачыстага святкавання 110-годдзя Фацімскіх аб’яўленняў у 2027 годзе.
Нагадаем, што з распараджэння арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі па ініцыятыве Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі з 3 кастрычніка 2026 года па 5 чэрвеня 2027 года ў галоўным беларускім марыйным санктуарыі і ў парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адбываецца Навэнна да Маці Божай Фацімскай.
— тлумачыць мэту правядзення Навэнны арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.
Асноўным днём, прызначаным для супольнай цэлебрацыі Эўхарыстыі і набажэнства, прысвечанага Найдаражэйшай Крыві Хрыста, з’яўляецца кожная першая субота месяца на працягу ўсяго перыяду падрыхтоўкі да ўрачыстасці ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе, якая адбудзецца 2-3 ліпеня 2027 года падчас святкавання Будслаўскага фэсту.
Чытаецца чацвёртая частка Ружанца Хвалебныя таямніцы, ці на выбар.
Адказвае за правядзенне першага дня Навэнны парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе (нацыянальны санктуарый).
Парадак навэнны:
1. Святая Імша (у Будславе).
2. Фацімскі Ружанец (перапрашэнне Беззаганнага Сэрца Марыі).
Літанія да Маці Божай.
Медытацыя (15 хвілін).
3. Перапынак / Пасілак (у Будславе).
4. Даклад пра аб’яўленні Маці Божай, прысвечаны тэматыцы Марыйных аб’яўленняў (у Будславе).
5. Вяночак да Божай Міласэрнасці.
6. Літанія да Божай Міласэрнасці.
План першага дня Навэнны (магчымыя змены) можна спампаваць ТУТ>>>
Тэксты набажэнстваў на паасобныя першыя суботы, падрыхтаваныя выдавецтвам «Про Хрысто», будуць змяшчацца ў часопісе «Ave Maria», а таксама на інтэрнэт-старонках: сatholic.by, catholicminsk.by, ave-maria.by.
Тэксты для друку
- Тэкст набажэнства на 3 кастрычніка 2026 года ў фармаце .DOC>>>