Skip to main content

Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі віншуе ўсіх матуль Беларусі з Днём маці

14 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень маці. З гэтай нагоды Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі скіроўвае віншаванні ўсім маці, дзякуе ім за дар жыцця, любоў і малітву. 

Continue reading

Вернасць пакліканню і плён Божай ласкі: у Бараўлянах адзначылі юбілеі двух салезіянаў

11 кастрычніка 2026 года ў парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах адбылася ўрачыстасць з нагоды юбілеяў манаскага і святарскага жыцця двух салезіянаў: ксяндза Казіміра Шыдэлкі SDB, які адзначыў 50-годдзе манаскіх абяцанняў і 40-годдзе святарства, і ксяндза каноніка доктара Віктара Гайдукевіча SDB, які святкаваў 30-годдзе манаскіх абяцанняў і 20-годдзе святарскага служэння.

Continue reading

У Міждыяцэзіяльнай семінарыі ўвосень пройдуць рэкалекцыі на тэму распазнання паклікання

З 6 па 8 лістапада ў будынку Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудуцца рэкалекцыі на тэму распазнання паклікання.

Continue reading

Выйшаў чарговы 3-і нумар часопіса «Наша вера» 

Трэці сёлетні нумар часопіса «Наша вера» запрашае чытачоў да роздуму над духоўнай спадчынай, гісторыяй Касцёла ў Беларусі, сакральным мастацтвам і малавядомымі старонкамі нацыянальнай культуры. На яго старонках сустрэліся пераклады духоўнай літаратуры, артыкулы пра сакральнае мастацтва, рэлігійнае жыццё і выбітных дзеячаў мінуўшчыны і сучаснасці. Не абышлося і без літаратурных твораў беларускіх аўтараў. 

Continue reading

Уводзіны ў служэнне новапрызначанага Апостальскага адміністратара для грэка-католікаў у Беларусі пройдуць у Мінску

17 кастрычніка 2026 года ў Мінску пройдуць Уводзіны ў служэнне новага Апостальскага адміністратара для грэка-католікаў Беларусі іераманаха Лявонція Тумоўскага MSU, прызначанага на гэтую пасаду 14 верасня 2026 года Папам Львом XIV.

Continue reading

У Новалукомлі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў капліцу святога Францішка Асізскага і абраз святога Карло Акуціса, створаны пры выкарыстанні штучнага інтэлекту

У нядзелю 11 кастрычніка парафія святой Марыі Магдалены ў Новалукомлі (Віцебкая дыяцэзія, Лепельскі дэканат) вітала ў сябе дастойнага госця — арцыбіскупа эмэрыта Мінска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча, які па стане здароўя раней не змог прыбыць на парафіяльнае свята ў гонар святой Марыі Магдалены, каб раздзяліць з парафіянамі радасць святкавання.

Continue reading

Зварот Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага аб малітве за выздараўленне Папы Льва XIV

У нядзелю 11 кастрычніка падчас малітвы Анёл Панскі Папа Леў XIV прызнаўся, што падчас апошніх медыцынскіх даследаванняў у яго быў выяўлены «абмежаваны вузел у лёгкім». Гэтае анкалагічнае захворванне патрабуе неадкладнай аперацыі, якая была запланавана «на бліжэйшыя дні», г. зн. на першыя дні бягучага тыдня. У сувязі з гэтым Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, які прымае ўдзел у сустрэчы біскупаў у Рыме на тэму апостальскай адгартацыі Amoris laetitia, прысвечанай сям’і, кіруе зварот да духавенства, кансэкраваных асоб...

Continue reading