4 кастрычніка арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў адпустовую святую Імшу ў гонар святога Францішка ў гродзенскай парафіі Маці Божай Анёльскай. Гэта была яго парафія, калі ён жыў ў Гродне, а пазней служыў там пробашчам.
Новапрызначаны сакратар нунцыятуры цэлебраваў Імшу на англійскай мове ў Мінску
3 кастрычніка ў мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, дэканат Мінск-Захад) святую Імшу на англійскай мове цэлебраваў ксёндз Чарльз Луанга Ссуна. Асноўную частку ўдзельнікаў літургіі складалі замежныя студэнты, для якіх англійская мова з’яўляецца важным сродкам камунікацыі. Ксёндз Чарльз Луанга Ссуна звярнуўся да прысутных з гаміліяй, напоўненай словамі надзеі, веры і хрысціянскай любові.
У Мінску ў кастрычніку пройдзе Малітоўная сустрэча міністрантаў
24 кастрычніка ў будынку Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра ў Мінску, пры якім дзейнічае «Місія Добрага Самараніна», адбудзецца Малітоўная сустрэча міністрантаў Мінска-Магілеўскай архідыяцэзіі.
ФОТАФАКТ. Х Ружанцовы кангрэс прайшоў у Магілёве
3 кастрычніка ў старадаўнім конкатэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў Магілёве адбыўся юбілейны Х Ружанцовы кангрэс, мэта якога — паглыбленне духоўнай і інтэлектуальнай фармацыі вернікаў, якія моляцца на Ружанцы, беручы пад увагу розныя тыпы духоўнасці ў Касцёле.
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў парафію Маці Божай Ружанцовай у Мінску
3 кастрычніка арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў мінскую парафію Маці Божай Ружанцовай (Лошыца), якая святкавала адпуст, і ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі.
«Самая прыгожая святыня — тая, якая напоўнена людзьмі»: у Ракаве адзначылі 120-годдзе касцёла
1 кастрычніка ў Ракаве адзначылі 120-годдзе касцёла Маці Божай Ружанцовай і святога Дамініка. У дзень успаміну святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса ўрачыстую святую Імшу ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Галоўнай тэмай яго гаміліі стала не столькі гісторыя мураванай святыні, колькі яе сапраўднае прызначэнне: быць домам, у якім чалавек сустракаецца з Богам і іншымі людзьмі.
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі віншуе настаўнікаў Беларусі з іх прафесійным святам
У першую нядзелю кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень настаўніка. Сёлета гэтае свята прыпадае на 4 кастрычніка. З гэтай нагоды Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі кіруе ўсім працаўнікам сферы адукацыі словы віншаванняў з іх прафесійным святам.
Катэхет, які вяртаецца да Хрыста: у мінскай архікатэдры адбылася сустрэча катэхетаў
3 кастрычніка ў мінскай архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася сустрэча катэхетаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі з нагоды пачатку новага навучальнага і катэхетычнага года. Супольная Эўхарыстыя, уручэнне кананічных місій і фармацыйная канферэнцыя дапамаглі ўдзельнікам нанова асэнсаваць сваё пакліканне і падрыхтавацца да далейшага служэння.