У суботу, 26 верасня, напярэдадні свята святога Міхала Арханёла, ў Багданаве (Валожынскі дэканат) адбылася парафіяльная ўрачыстасць у гонар апекуна парафіі святога Арханёла Міхала.
У пачатку кастрычніка пройдзе першы дзень Навэнны да Маці Божай Фацімскай
3 кастрычніка ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай у Будславе, а таксама ў парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пройдуць набажэнствы ў першы дзень Навэнны да Маці Божай Фацімскай, дзякуючы якой Касцёл у Беларусі рыхтуецца да ўрачыстага святкавання 110-годдзя Фацімскіх аб’яўленняў у 2027 годзе.
Распараджэнне арцыбіскупа Юзафа Станеўскага аб правядзенні Навэнны да Маці Божай Фацімскай з нагоды малітоўнай падрыхтоўкі да 110-годдзя марыйных аб’яўленняў у Фаціме
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Старшыня ККББ, кіруе духавенству і вернікам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Распараджэнне адносна правядзення Навэнны да Маці Божай Фацімскай з нагоды 110-годдзя аб’яўленняў у Фаціме, з заахвочваннем для ўсіх, хто належыць да Мінска-Магілёўскай мітраполіі, далучыцца да супольнай малітвы.
Ад Маладзечна да Капыля: валанцёры Caritas зноў аб’ядналіся, каб падзяліцца цяплом
26 верасня валанцёры парафіяльных суполак Caritas здзейснілі сапраўднае падарожжа міласэрнасці, наведаўшы Калінаўскі сацыяльны пансіянат «Прыветлівы» на Капыльшчыне. Гэтая сустрэча стала ўжо добрай традыцыяй і пашырае свае межы.
«Хто ж як Бог!» Адпустовая ўрачыстасць прайшла ў Гатаве
У нядзедю 27 верасня, напярэдадні свята святых Арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала, парафія святога Арханёла Міхала ў Гатаве каля Мінска (дэканат Мінск-Усход) адзначыла свае імяніны. Святы Міхал з’яўляецца таксама апекуном Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Кангрэгацыі Святога Арханёла Міхала, да якой належыць пробашч парафіі ксёндз Аляксандр Ашмянчук CSMA.
Біскуп Юрый Касабуцкі наведаў парафію святой Тройцы ў Клецку
20 верасня ў касцёле святой Тройцы ў Клецку адбылася асаблівая для парафіі падзея. У гэты дзень 22 верніка з мясцовай і суседняй парафіі Узвышэння святога Крыжа (вёска Нагорнае) атрымалі сакрамэнт хрысціянскай сталасці (канфірмацыі), які ім удзяліў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі.
«IV запаведзь. 18+»: пра бацькоў, межы і прабачэнне – тэма чарговага сезону «Зярняткі» ў мінскай архікатэдры
22 верасня ў архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску стартаваў чацвёрты сезон сустрэч у межах праекта «Зярняткі» — месца сумеснага ўзрастання і падтрымкі, дзе парафіяне разам паглыбляюць веды і досвед у справе адносін у хрысціянскіх сем’ях.