Skip to main content

Арцыбіскуп Кандрусевіч святкаваў у Гродне ўрачыстасць Узвышэння Святога Крыжа

13 і 14 верасня арцыбіскуп эмэрыт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч па запрашэнні пробашча гродзенскай парафіі Адшукання Святога Крыжа (дэканат Гродна-Захад) ксяндза каноніка Яна Пузыны прыбыў у парафіяльную супольнасць, каб разам з ёй святкаваць адпустовую ўрачыстасць тытулу касцёла — напярэдадні і ў сам дзень свята. Ён узначаліў дзве галоўныя святыя Імшы ў гэтыя дні.

Continue reading

У мінскай катэдры прайшло парафіяльнае свята ў гонар Імя Найсвяцейшай Панны Марыі

12 верасня вернікі і госці мінскай архікатэдральнай парафіі адзначылі тытулярнае свята галоўнага касцёла Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Continue reading

Пастырскае слова арцыбіскупа Юзафа Станеўскага на свята Узвышэння Святога Крыжа

Напярэдадні свята Узвышэння Святога Крыжа, якое адзначаецца 14 верасня, а таксама з нагоды 1700-й гадавіны адшукання Святога Крыжа, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, кіруе вернікам сваё слова.

Continue reading

У Заслаўі з удзелам арцыбіскупа Кандрусевіча прайшла парафіяльная ўрачыстасць у гонар Нараджэння Маці Божай

У нядзелю 6 жніўня ў парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі распачалося святкаванне ўрачыстасці тытулу касцёла, якое сёлета адбываецца на працягу 3-х дзён. Урачыстую Імшу апоўдні ўзначаліў вельмі шанаваны і чаканы ў парафіі дастойны госць — арцыбіскуп эмэрыт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч.

Continue reading

Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі наведаў парафію Святой Тройцы ў Касцюковічах падчас XXXIII Дня беларускага пісьменства

Касцюковічы — горад, які з 5 па 6 верасня стаў цэнтрам культурнага і духоўнага жыцця рэгіёна. У рамках святкавання ХХХІІІ Дня беларускага пісьменства, які праходзіў у гэтым горадзе, яго наведаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Візіт іерарха стаў важнай падзеяй для мясцовай каталіцкай супольнасці.

Continue reading

«Каледж — гэта тая ж “семінарыя”, толькі ў паменшаным памеры»

Шаснаццаць гадоў — узрост, калі навучальная ўстанова ўжо можа ганарыцца сваімі выпускнікамі і будаваць планы на далейшае. Мінскі тэалагічны каледж імя святога Яна Хрысціцеля за гэты час вырас з «Цэнтра падрыхтоўкі катэхетаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі» у паўнавартасную тэалагічную навучальную ўстанову, якая рыхтуе спецыялістаў для розных напрамкаў касцёльнага служэння. Як жыве каледж сёння, якія веды атрымліваюць студэнты, чым каледж адрозніваецца ад іншых падобных устаноў і ці ёсць у яго шанец стаць універсітэтам — размаўляем з дырэктарам ксяндзом канонікам доктарам Янам Крэмісам.

Continue reading

«Per aspera ad astra»: у Мінскім тэалагічным каледжы стартаваў 17-ы навучальны год

Нягледзячы на дажджлівае надвор’е, 5 верасня ў касцёле Святога Духа сабраліся выкладчыкі, студэнты і госці, каб разам распачаць новы навучальны год. Сёлета ўрачыстую Імшу ўзначаліў арцыбіскуп-эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч. У сваёй гаміліі іерарх заклікаў не баяцца цяжкасцяў і памятаць, што кожны крок да ведаў — гэта крок да Бога.

Continue reading