Skip to main content

ЛІСТЫ ЧЫТАЧОЎ. Адзін каледж — тры місіі лепельскіх парафіян

22 жніўня ўвайшло ў гісторыю парафіі святога Казіміра ў Лепелі (Віцебская дыяцэзія) як дзень асаблівага гонару. Адразу трое вернікаў — Алег Шушкевіч, Андрэй Докіш і Наталля Максімава — паступілі ў Мінскі тэалагічны каледж імя святога Яна Хрысціцеля.

Continue reading

«Наша прызначэнне – неба»: у Дзераўным адзначылі Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі і 25-годдзе святарскага пасвячэння ксяндза Віталя Гальца

Свята Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі вёска Дзераўное адзначыла яшчэ і 25-годдзем святарскага пасвячэння мясцовага ўраджэнца ксёндза Віталя Гальца. Юбілей святара, даўняя традыцыя асвячэння кветак і ўрачыстая працэсія з Найсвяцейшым Сакрамэнтам зрабілі гэты дзень духоўнай падзеяй для ўсёй парафіі.

Continue reading

ЛІСТЫ ЧЫТАЧОЎ. Любоў — гэта дзеяслоў: тыдзень сацыяльнага служэння ў Кальяры

З 2 па 9 жніўня ў сталіцы Сардыніі, горадзе Кальяры, адбылася 14-я Міжнародная сустрэча валанцёраў Caritas. Чатыры кантыненты, 20 краін і 150 удзельнікаў на тыдзень аб’яднала агульная мэта — служыць бліжнім. Сярод іх — дзевяць валанцёраў з Беларусі, якія вярнуліся дадому не толькі з новым вопытам, але і з глыбокім усведамленнем: любоў — гэта дзеяслоў, які жыве ў руху.

Continue reading

«Жупранскі Нотр-Дам»: 150 гадоў веры і гісторыі над ракой Ашмянкай

На самым высокім узгорку Ашмянскага ўзвышша, дзе вецер пераносіць гісторыю, стаіць мураваны велікан. Касцёл святых Пятра і Паўла ў Жупранах святкуе 150-годдзе. Яго сцены памятаюць язычніцкіх баяраў, радзівілаўскія спрэчкі, пажары войнаў і цудоўны выратавальны крыж. А галоўнае — гэтая святыня стала духоўным сэрцам краю, дзе свой апошні спачын знайшоў Францішак Багушэвіч і дзе нарадзілася салезіянская харызма Беларусі.

Continue reading

Адбылася чарговая аўтапілігрымка вернікаў з Багданава па касцёлах Беларусі

У жніўні бягучага года вернікі парафіі святога Міхала Арханёла ў Багданаве (Валожынскі дэканат) разам з пробашчам, ксяндзом канонікам Андрэем Яркаўцом, і сястрой Аленай Дварэцкай здзейснілі пілігрымку па касцёлах Беларусі.

Continue reading

Адышоў у вечнасць тата брата Войцеха Врублеўскага OFMCap (+ інфармацыя пра пахаванне)

Курыя Кустодыі Беларусі Ордэна Меншых Братоў капуцынаў са смуткам паведамляе, што 18 жніўня ва ўзросце 75 гадоў адышоў у вечнасць Эдвард Врублеўскі, тата брата Войцеха Врублеўскага OFMCap, які шмат год служыць у Беларусі.

Continue reading

«Марыя як шлях да неба»: у Старых Дарогах адсвяткавалі Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі і першы юбілей касцёла

15 жніўня парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Старых Дарогах (Нясвіжскі дэканат) перажывала падвойнае свята — галоўны парафіяльны адпуст і пяцігоддзе кансэкрацыі касцёла. Віншаваў старадарожцаў біскуп Юрый Касабуцкі.

Continue reading

«Скала веры, якая аб’ядноўвае сэрцы»: у Мінску адзначылі парафіяльны фэст святога Роха

16 жніўня парафія на Залатой Горцы ў Мінску сабрала вернікаў на ўрачыстасць свайго заступніка — святога Роха. Галоўным падарункам для гасцей стаў музычны фестываль, а ўзначаліў святочную Імшу Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

Continue reading