Skip to main content

Група «Мужчыны святога Юзафа» зноў прыйшла на дапамогу: у Шклове адрамантавалі дах парафіяльнай гаспадарчай пабудовы

У мінулы ўік-энд група «Мужчыны святога Юзафа» наведалі шклоўскі касцёл Святых Пятра і Паўла, каб дапамагчы ў гаспадарчых справах. Усе заданні былі выкананы поўнасцю.

Continue reading

«Школьны заплечнік»: валанцёры Caritas з-пад Мінска аказалі дапамогу патрабуючым дзецям з Докшыцаў

Валанцёры Caritas парафіі Святога Францішка ў Копішчы правялі дабрачынную акцыю «Школьны заплечнік», мэтай якой стала падтрымка дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў і пражываюць у дзіцячым доме сямейнага тыпу ў Докшыцах (Віцебская дыяцэзія).

Continue reading

Прысвячэнне Найдаражэйшай Крыві Хрыста. Па старонках часопіса Ave Maria нумар № 7-8

Новы нумар часопіса Ave Maria распачынаецца рэпартажам з Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай Будслаўскай і вельмі значнаю падзеяй, якая там адбылася, — «Прысвячэнне Найдаражэйшай Крыві Хрыста Касцёла ў Беларусі», а таксама падзякаю Богу за аднаўленне структураў Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі, просьбаю аб прабачэнні за ўчыненыя грахі і правіны. Тут жа змешчаны Малітва да Крыві Хрыста і Заклік да Маці Божай.

Continue reading

«Касцёл – гэта жывыя людзі»: Смалявічы адсвяткавалі 30-годдзе парафіі святога Валянціна і пасвячэнне касцёла

22 жніўня ў Смалявічах (Барысаўскі дэканат) адбылася знамянальная падзея для ўсёй каталіцкай супольнасці рэгіёну —парафія святога Валянціна адзначыла сваё 30-годдзе і перажыла гістарычны момант пасвячэння касцёла. Віншаваў парафіян Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

Continue reading

Каралева Беларусі: гісторыя, духоўная веліч і пастырскае сведчанне біскупа Аляксандра Яшэўскага напярэдадні 265 годдзя каранацыі Бялыніцкага абраза

Напярэдадні святкавання 265‑годдзя каранацыі абраза Маці Божай Бялыніцкай, якое прыпадае на 2026 год, адкрываецца глыбіня гэтага тытулу і яго значэнне для Беларусі. У сучаснай свядомасці ён можа гучаць як паэтычны вобраз, але ў сваёй аснове мае папскае пацвярджэнне, багатую гісторыю цудаў, міжканфесійную пашану і жывую традыцыю, якая не перарывалася нават пасля страты арыгінальнага абраза.

Continue reading

У Беларусі стартуе праграма фармацыі для духавенства, кансэкраваных асоб і свецкіх

19 кастрычніка распачнецца новая праграма фармацыі, разлічаная на святароў, законных братоў, прадстаўнікоў мужчынскіх і жаночых манаскіх супольнасцяў, а таксама катэхетаў, кіраўнікоў парафіяльных структур і свецкіх, якія супрацоўнічаюць у душпастырскай дзейнасці.

Continue reading

30 гадоў служэння спевам: ў Ракаве адзначылі юбілей парафіяльнага хору

23 жніўня ў парафіі Маці Божай Ружанцовай і святога Дамініка ў аграгарадку Ракаў (Валожынскі дэканат) адбылася ўрачыстая святая Імша, прысвечаная 30-годдзю парафіяльнага хору. Гэта быў асаблівы дзень падзякі Богу за тры дзесяцігоддзі служэння, за людзей, якія прысвячалі свой час, а таксама за ўсіх, хто на працягу гэтых гадоў быў часткай парафіяльнай супольнасці.

Continue reading

ФОТАФАКТ. У Мінскі тэалагічны каледж прынятыя новыя студэнты

У выніку паспяхова здадзенага ўступнага экзамену, які адбыўся 22 жніўня, на І курс навучання ў Мінскім тэалагічным каледжы імя святога Яна Хрысціцеля залічаны 21 студэнт.

Continue reading