«Школьны заплечнік»: валанцёры Caritas з-пад Мінска аказалі дапамогу патрабуючым дзецям з Докшыцаў
27 жніўня
- 29 жніўня, 2026
- Тэкст і фота: Юлія Бараноўская // Catholicminsk.by
Валанцёры Caritas парафіі Святога Францішка ў Копішчы правялі дабрачынную акцыю «Школьны заплечнік», мэтай якой стала падтрымка дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў і пражываюць у дзіцячым доме сямейнага тыпу ў Докшыцах (Віцебская дыяцэзія).
Дзякуючы сабраным падчас акцыі грашовым сродкам удалося набыць для дзяцей усё неабходнае да новага навучальнага года: школьнае адзенне, абутак і канцылярскія прылады.
27 жніўня валанцёры Caritas разам з братам Уладзіславам Мінько OFMCap наведалі дзяцей у Докшыцах, каб асабіста перадаць падарункі.

Гэтая сустрэча стала не толькі магчымасцю аказаць матэрыяльную дапамогу, але і цёплым момантам знаёмства і шчырых зносін. Валанцёры пазнаёміліся з кожным падапечным, даведаліся пра іх захапленні і хобі, а таксама проста правялі час разам.
Няхай гэтая невялікая дапамога стане для дзяцей знакам увагі, клопату і падтрымкі, а пачатак новага навучальнага года будзе радасным і паспяховым.