У нядзелю 16 жніўня асабліва шмат вернікаў і гасцей парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Волме (Стаўбцоўскі дэканат) прыбыло на святую Імшу апоўдні, прысвечаную ўшанаванню аднаго з нябесных заступнікаў парафіі — святому Роху. Сёлета святкаванне ўрачыстасці заступніка парафіі дапоўнілася яшчэ адной радаснай падзеяй — прыбыццём рэліквій благаслаўлёных назарэтанак мучаніц з Навагрудка.
У відэа на Youtube арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч распавядае пра сваё здароўе і дзякуе за малітвы ў яго інтэнцыі
У інтэрнэце з’явілася відэа з сённяшнім найстарэйшым беларускім іерархам, арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам, запісанае ў рэспубліканскім рэабілітацыйным цэнтры ў Аксакаўшчыне.
Зварот да моладзі арцыбіскупа Станеўскага з нагоды Сусветнага дня моладзі
З нагоды Сусветнага дня моладзі, якім ў 1999 годзе Генеральная асамблея ААН абвясціла дзень 12 жніўня, Старшыня ККББ арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, кіруе да маладых вернікаў Беларусі адмысловы зварот.
Пастырскае слова арцыбіскупа Юзафа Станеўскага на ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Напярэдадні урачыстасці Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі кіруе вернікам сваё слова.
Галоўны рэдактар Catholicminsk.by просіць памаліцца аб выздараўленні арцыбіскупа эмэрыта Тадэвуша Кандрусевіча
«Стан здароўя арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча стабілізаваны, але яму патрэбна наша духоўная падтрымка», — канстатуе галоўны рэдактар старонкі Catholicminsk.by ксёндз Павел Эйсмант, просячы аб малітве за яго выздараўленне падчас праходжання ім рэабілітацыі пасля аперацыі.
У Ракаве з удзелам Генеральнага вікарыя архідыяцэзіі ўрачыста ўшанавалі святога Дамініка, заступніка парафіі
8 жніўня, дзень літургічнага ўспаміну святога Дамініка, прэзбітэра, меў для парафіі Маці Божай Ружанцовай у Ракаве нашмат большае значэнне. Тут адзначалася ўрачыстасць гэтага святога, які здаўна з’яўляецца духоўным апекуном мясцовай супольнасці вернікаў.
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч: аб працы інжынерам, адраджэнні Каталіцкага Касцёла і адкрыцці семінарыі. Вялікае інтэрв’ю іерарха (+ВІДЭА)
Госцем новага выпуску праекту «Апостал», які выходзіць на Youtube-канале PAX.TV, стаў заслужаны беларускі іерарх — арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч, які ў гэтым годзе адзначыў своё 80-годдзе. Чалавек-легенда, які ўнёс і працягвае ўносіць вялікі ўклад у развіццё Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.
ЛІСТЫ ЧЫТАЧОЎ: Cустрэча валанцёраў Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў стаўбцоўскай парафіі святога Казіміра
З 7 па 9 жніўня ў стаўбцоўскай парафіі святога Казіміра праходзіла ІV Летняя сустрэча валанцёраў Caritas, на якой сабраліся валанцёры з Будслава, Маладзечна, Нясвіжа, Капыля і Мінска.