З 11 па 14 чэрвеня пры парафіі святога Казіміра і святой Ядвігі ў Магілёве пройдзе чатырохдзённы майстар-клас па мастацтве іканапісу.
ЛІСТЫ ЧЫТАЧОЎ. Еднасць, мір і любоў: у парафіі Святога Арханёла Міхала ў Гатаве адзначылі ўрачыстасць Спаслання Духа Святога
У нядзелю 24 мая, ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога парафія Святога Арханёла Міхала ў Гатаве (дэканат Мінск-Усход) сабралася на асаблівую сямейную сустрэчу. Святая Імша, малітва за дзяцей, канец катэхетычнага года, а таксама вясёлы сямейны пікнік — усё гэта стварыла атмасферу сапраўднага парафіяльнага адзінства.
Першая Камунія ў гродзенскай парафіі: духоўная ўрачыстасць з удзелам арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча
23 мая арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў святую Імшу Першай Камуніі ў парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці, у гродзенскім мікрараёне Фолюш (гістарычная назва гэтай часткі горада Гродна — Аўгустовак).
У Фаніпалі ўпершыню ў гісторыі парафіі адбыўся сакрамэнт канфірмацыі
23 мая, у вігілію ўрачыстасці Спаслання Духа Святога, у Фаніпалі (Стаўбцоўскі дэканат) група вернікаў прыняла сакрамэнт канфірмацыі. Яго ўдзяліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.
Калі дзіцячая шчырасць змяняе свет: вынікі акцыі «Скарбонка дабрыні»
Месяц таму завяршылася дыяцэзіяльная акцыя «Скарбонка дабрыні», арганізаваная Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Галоўнай мэтай ініцыятывы была спроба закласці пачатак выхавання ў дзяцей і падлеткаў культуры дабрачыннасці, даць ім практычную магчымасць рэалізаваць сваю велікапосную пастанову праз канкрэтную дапамогу бліжнім.
Пастырскае слова арцыбіскупа Юзафа Станеўскага на ўрачыстасць Спаслання Духа Святога
На 24 мая, калі адзначаецца ўрачыстасць Спаслання Духа Святога (Пяцідзясятніца), Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Старшыня ККББ, кіруе вернікам сваё пастырскае слова.
Міласэрнасць у дзеянні: валанцёры «Карытас» падарылі свята дзецям у Магілёве і Расне
17 мая валанцёры «Карытас» архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску правялі асаблівыя дабрачынныя сустрэчы, напоўненыя дзіцячымі ўсмешкамі, цеплынёй і клопатам, з выхаванцамі дома дзіцяці ў Магілёве і школы-інтэрната ў Расне. Сапраўдным сюрпрызам для ўсіх стала вялікая роставая лялька Міньён, якая суправаджала валанцёраў у абедзвюх паездках і дарыла дзецям святочны настрой.
У санктуарыі Маці Божай Фацімскай адзначылі святкаванне парафіяльнага адпусту і 95-годдзе айца Юзафа Пятушкі МІС
14 мая, ва ўрачыстасць Унебаўшэсця Пана, у санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Жодзіне (Барысаўскі дэканат) сабраліся шматлікія вернікі, каб падзякаваць Богу за жыццё і шматгадовае служэнне айца Юзафа Пятушкі MIC, які у той дзень адзначаў сваё 95-годдзе.