Хрысціянскі сацыяльны цэнтр у Мінску (вул. Серафімовіча, 19) прапануе тры туры «Вакацый з Богам», дзякуючы якім дзеці змогуць спалучыць адпачынак з творчымі заняткамі і сустрэчамі з цікавымі людзьмі.
Ва ўспамін Маці Божай Фацімскай арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў парафію ў Лельчыцах
13 мая, ва ўспамін Маці Божай Фацімскай, у 45-ю гадавіну замаху на жыццё Папы Яна Паўла ІІ, арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў Эўхарыстыю ў парафіі Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса і Маці Божай Фацімскай у Лельчыцах (Мазырскі дэканат, Пінская дыяцэзія).
Пастырскае слова арцыбіскупа Станеўскага на ўрачыстасць Унебаўшэсця Пана
14 мая Касцёл адзначае ўрачыстасць Унебаўшэсця Пана. З гэтай нагоды напярэдадні ўрачыстасці Старшыня ККББ арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, кіруе духоўным і кансэкраваным асобам, а таксама вернікам Касцёла на Беларусі сваё пастырскае слова.
Вернікі з Багданава наведалі святыя месцы Беларусі
На пачатку мая група вернікаў з парафіі святога Міхала Арханёла ў Багданаве (Валожынскі дэканат) на чале з ксяндзом канонікам Андрэем Яркаўцом і сястрой Аленай Дварэцкай здзейснілі падарожжа па святынях Беларусі.
У адпустовую ўрачыстасць святога Станіслава арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў парафію ў Лядску
8 мая ў парафіяльнае свята святога Станіслава ў Лядску (Шчучынскі дэканат, Гродзенская дыяцэзія), у першую гадавіну абрання Папы Льва XIV і ў дзень адведзінаў копіі цудоўнага абраза Маці Божай Вастрабрамскай, перэгрынацыя якой па парафіях Гродзенскай дыяцэзіі адбываецца як падзяка Богу за 35 гадоў яе існавання, арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў адпустовае набажэнства.
У Альковічах памаліліся за ксяндза інфулата Станіслава Кучынскага ў 30-ю гадавіну смерці
7 мая ў парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Альковічах (Вілейскі дэканат) адбылася святая Імша за спачылага ксяндза інфулата Станіслава Кучынскага, шматгадовага пробашча парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Шэметаве і першага рэктара Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, у 30-ю гадавіну з дня яго смерці.
Адкрываючы асобу «непахіснага абаронцы каталіцкай веры»: стваральніца мемарыяльнага дома ксяндза Станіслава Жука ў Касцяневічах дзеліцца адкрыццямі і планамі
Спадарыня Ірына Дзенісенка сустрэлася ў Беластоку (Польшча) з суаўтарам трох кніг пра шматгадовага касцяневіцкага пробашча Станіслава Жука — ксяндзом доктарам Адамам Шотам. Фонд экспазіцыі памяці вясковага святара, які евангелізаваў у тым ліку праз карэспандэнцыю, папоўніўся, дзякуючы ксяндзу Адаму, каштоўнымі выданнямі ягоных лістоў. У хуткім часе ў музеі з’явяцца таксама стэнды, прысвечаныя святарам-паплечнікам ксяндза Станіслава.
Гукі аргана: канцэрт маладых арганістаў адбыўся ў Копішчы
29 красавіка ў парафіі святога Францішка ў вёсцы Копішча Мінскага раёна адбыўся канцэрт маладых арганістаў.