3 красавіка, у Вялікую пятніцу, у парафіі Беззаганнага Зачацця Панны Марыі ў Крычаве вернікі разам з духавенствам ушанавалі таямніцу другога дня святога Пасхальнага Трыдуума — дня, калі Езус Хрыстус цярпеў і прыняў смерць на крыжы дзеля збаўлення свету.
Арцыбіскуп Кандрусевіч падчас Літургіі Мукі Пана ў Івянцы: Крыж — сiмвал перамогi любовi над грахом
У Вялікую Пятніцу, дзень мукі і смерці Хрыста, у Касцёле не цэлебруецца святая Імша. Замест яе адбываецца Літургія Мукі Пана, якая з’яўляецца працягам літургіі Святога Пасхальнага Трыдуума. У парафіі святога Міхала Арханёла ў Івянцы (Валожынскі дэканат, Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) вернікі маліліся разам з арцыбіскупам эмэрытам Мінска-Магілёўскім Тадэвушам Кандрусевічам, які ўзначаліў літургічныя абрады.
Вялікая пятніца: літургія Мукі Пана ў мінскай архікатэдры
3 красавіка, у Вялікую пятніцу — адзіны дзень у літургічным годзе, калі ў Каталіцкім Касцёле не цэлебруецца Эўхарыстыя, вернікі галоўнага касцёла архідыяцэзіі на чале са сваімі біскупамі ўшаноўвалі Муку Пана і адаравалі Крыж — прыладу збаўлення і знак надзеі.
У Стоўбцах у Вялікі чацвер адбылося благаслаўленне і прэзентацыя новага аргана
У Вялікі чацвер, 2 красавіка, у касцёле ў Стоўбцах адбылася важная і радасная падзея для ўсёй парафіяльнай супольнасці — благаслаўленне і ўрачыстая прэзентацыя новага аргана. Літургію ўзначаліў біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Арцыбіскуп Кандрусевіч падчас Імшы Вячэры Пана ў Івянцы: Любоў да бліжняга і адзінства паміж вучнямі — гэта запавет Езуса
Вернікі з Івянца (Валожынскі дэканат) сёлета перажываюць Святы Пасхальны Трыдуум з удзелам арцыбіскупа эмэрыта Мінска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча.
Вялікі чацвер: Імша Вячэры Пана прайшла ў мінскай архікатэдры
2 красавіка ўвечары ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася святая Імша Вячэры Пана, якая транслявалася на беларускім тэлебачанні.
Крыжовы шлях вачыма дзяцей: незвычайны погляд на велікапоснае набажэнства ў парафіі святога Арханёла Міхала ў Гатава
У парафіі святога Арханёла Міхала, што ў Гатава Мінскага раёна, прайшло велікапоснае набажэнства з удзелам юных вернікаў.
«Вось я, пашлі мяне»: у Магілёве адбылася святая Імша Хрызма і аднаўленне святарскіх абяцанняў
2 красавіка, у Вялікі чацвер, у катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў Магілёве была цэлебравана Імша Хрызма. Літургію ўзначаліў Генеральны вікарый Мінска‑Магілёўскай архідыяцэзіі і адказны за Магілёўскі рэгіён біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.