2 красавіка ў Вялікі чацвер — дзень устанаўлення Панам Езусам сакрамэнтаў святарства і Эўхарыстыі — святары Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі канцэлебравалі святую Імшу Хрызма разам са сваімі біскупамі ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, падчас якой аднавілі свае святарскія абяцанні.
Агульнамінскі Крыжовы шлях: «Духоўнае адраджэнне»
У Вялікую сераду 1 красавіка на цвінтары касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску прайшоў традыцыйны Агульнамінскі Крыжовы шлях.
Нават тынэйджары штурмуюць Біблію: парафія святога Роха прадставіла ўдзельнікаў на конкурс знаўцаў Святога Пісання
Парафіяне мінскага касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы вось ужо восем гадоў запар актыўна ўдзельнічаюць у дыяцэзіяльным конкурсе на веданне Бібліі.
У Бараўлянскай парафіі адбыўся тэатралізаваны Крыжовы шлях
У пятніцу, 27 сакавіка, на перадапошнім тыдні Вялікага посту ў Бараўлянскай парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў адбыўся тэатралізаваны Крыжовы шлях пад назвай «Сучаснасць — новыя грахі». Пастаноўку падрыхтавала сястра Марцэліна Мігач ISSM.
Расклад набажэнстваў на Святы Пасхальны Трыдуум, Вялікдзень і Велікодны панядзелак у парафіях Мінска і Мінскага раёна
Прапануем вашай увазе расклад набажэнстваў на Пасхальны Трыдуум, Вялікдзень і Велікодны панядзелак 2026 года ў парафіях горада Мінска і Мінскага раёна.
Перавыдадзеныя рытуалы: «Парадак хросту дзяцей», «Парадак цэлебрацыі сужэнства» і «Парадак канфірмацыі»
Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры КККБ інфармуе святароў аб зменах у рытуалах некаторых сакрамэнтаў.
Група вернікаў са Стоўбцаў прайшла Пілігрымкавым Крыжовым шляхам
Вялікі пост, які сёлета распачаўся 18 лютага, непарыўна звязаны не толькі з практыкамі ўстрымання, малітвы і міласціны, але таксама з набажэнствамі на ўшанаванне Мукі Пана, найбольш папулярным з якіх з’яўляецца Крыжовы шлях.
