Арцыбіскуп Кандрусевіч у сваёй роднай парафіі адзначыў 45-годдзе свайго прэзбітэрскага пасвячэння
- 15 чэрвеня, 2026
- Тэкст: Catholicminsk.by, Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі / Фота: Юрый Чупрэта, Даніэль Гняцецкі, кс. Павел Эйсмант // Catholicminsk.by
- Grodnensis.by
13 чэрвеня ў Адэльску (Гродзенская дыяцэзія, дэканат Гродна-Захад) адбыўся традыцыйны фэст у гонар святога Антонія Падуанскага, заступніка парафіі. Ён быў узбагачаны святкаваннем 45-годдзем прэзбітэрскага пасвячэння арцыбіскупа эмэрыта Тадэвуша Кандрусевіча, а таксама 25-годдзем прэзбітэрскага пасвячэння пробашча парафіі ксяндза каноніка Віктара Мыслюка.
Урачыстую святую Імшу ўзначаліў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Разам з ім яе канцэлебравалі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй і аднакурснікі пробашча, якія таксама адзначаюць сёлета срэбраны юбілей святарства.
У гаміліі арцыпастыр падкрэсліў духоўнае значэнне святога Антонія для людзей ХХІ стагоддзя, якія ўсё больш жывуць так, як быццам Бог не існуе і саміх сябе ставіць на Яго месца.
— падкрэсліў арцыпастыр.

Нешта падобнае было і ў часы святога Антонія, калі дух свецкасці негатыўна ўплываў на жыццё свету і Касцёла. Тады Бог паклікаў святога Антонія як выдатнага прапаведніка з мэтай абвяшчэння вечна жывога і дзейснага Божага слова. Ён вельмі хутка стаў сваесаблівым «гуру», якога людзі ахвотна слухалі. Яго абвяшчэнне Евангелля было так моцным і пераконваючым, што ён атрымаў мянушку «молат на грэшнікаў».
— сказаў арцыбіскуп.
Гэта пасланне святога Антонія да нас, людзей ХХІ стагоддзя, — сцвердзіў прамоўца. Менавіта па гэтай прычыне святы Ян Павел II заклікаў да новай, адаптаванай да патрэбаў нашага часу, евангелізацыі, якая з’яўляецца таксама галоўным заданнем святара.
Іерарх падкрэсліў, што «святар — гэта самы шчодры дар і скарб, які Бог даў чалавецтву. Бог слухаецца яго. На яго словы Хрыстус сыходзіць з нябёсаў на зямлю ў невялікай гостыі».

Арцыбіскуп выказаў удзячнасць усім, хто дапамог яму і ксяндзу Віктару ў распазнанні паклікання і фармацыі да святарства, а таксама ў яго рэалізацыі ва ўмоваў ганенняў на веру і яе адраджэння; перапрасіў за памылкі і папрасіў аб далейшай малітоўнай дапамозе.
«Езус назваў апосталаў сваімі сябрамі, бо адкрыў ім усё, што пачуў ад свайго Айца. Праз пакліканне да святарства і сакрамэнт пасвячэння Ён называе сваімі сябрамі таксама прэзбітэраў. Гэта азначае, што Езус цалкам давярае ім, таму прапануе дасканалае пазнанне сябе і Айца, — сказаў арцыпастыр. — Езус надзяляе святара ўладай абвяшчаць Божае слова, асвячаць людзей праз цэлебрацыю Эўхарыстыі і іншых сакрамэнтаў і кіраваць Божым народам у духу служэння. Святар робіць гэта не ад свайго імя, а ад імя Хрыста і Яго сілай. Менавіта таму мы называем святара Alter Christus – «Другі Хрыстус». Якая вялікая адказнасць!» Іерарх назваў гэта «вельмі важным у часы крызісу пакліканняў да святарства і кансэкраванага жыцця», падкрэсліў, што «пакліканні паходзяць з сем’яў і касцёльных супольнасцяў».
Гамілію арцыбіскуп Тадэвуш завяршыў ускліканнем:

Вернікі парафіі выказалі віншаванні арцыбіскупу, пробашчу і яго аднакурснікам, падзякавалі маці ксяндза Віктара Аліне за выхаванне сына. Павіншавалі ксяндза Віктара таксама вернікі тых парафій, дзе ён служыў раней.
Біскуп Уладзімір Гуляй, звяртаючыся да прысутных, адзначыў:
Біскуп падзякаваў юбілярам «за вернасць у цяжкія хвіліны, мужнасць у выпрабаваннях, адданасць у штодзённай працы», пажадаў, каб Бог заставаўся крыніцай іх радасці, каб у іх не згасала святло паклікання, а кожны дзень прыносіў супакой і ўпэўненасць, што Хрыстус заўсёды побач.
Канцлер Гродзенскай курыі ксёндз канонік Аляксандр Мацкевіч, які сёлета таксама святкуе срэбраны юбілей святарства, перадаў апостальскае благаслаўленне Папы Льва XIV пробашчу і вернікам адэльскай парафіі.
Завяршылася святкаванне працэсіяй да фігуры святога Антонія, якая знаходзіцца на скрыжаванні вуліц Адэльска. Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі здзейсніў благаслаўленне хлеба святога Антонія, які затым удзельнікі святкавання мелі магчымасць ўзяць з сабой.

Нядзеля 14 чэрвеня стала неафіцыйным другім днём святкавання юбілею прэзбітэрскага пасвячэння іерарха ў роднай парафіі.
У прамоўленай падчас святой Імшы гаміліі ён, абапіраючыся на тэкст Евангелля, раскрыў тэму паклікання да асаблівага служэння ў Касцёле — святарскага і манаскага.

Таксама быў асвечаны табэрнакулюм, падораны адэльскай парафіі ахвярадаўцамі, які зойме сваё пачэснае месца ў цэнтральным алтары філіяльнага касцёла Маці Божай Міласэрнасці ў Падліпках.







































