Skip to main content

Адбылася юбілейная Х Парафіяда Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў Івянцы

З 27 па 29 ліпеня ў парафіі святога Міхала Арханёла ў Івянцы (Валожынскі дэканат) прайшла юбілейная Х Парафіяда дзяцей і моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. У сустрэчы, якая традыцыйна аб’яднала тры часткі — «святыню, тэатр і стадыён», — прынялі ўдзел каля 50 чалавек з трох парафій.

Continue reading

Свята, якое сагравае сэрцы: парафіяльны Caritas архікатэдры ўжо трэці раз сабраў пажылых людзей

26 ліпеня, у нядзелю, мінскі архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі гасцінна адчыніў свае дзверы для парафіян старэйшага пакалення. Традыцыйнае свята, якое сіламі парафіяльнага Caritas арганізуецца ўжо трэці раз, сабрала разам пажылых людзей і валанцёраў для цёплых стасункаў.

Continue reading

Біскуп Алег Буткевіч — духоўны кіраўнік Музычнай майстэрні 2026

Пяць дзён Музычнай майстэрні ў Івянцы сталі не толькі часам інтэнсіўнай музычнай працы, але найперш часам духоўнага росту, супольнай малітвы і паглыблення адносін з Богам. Асаблівым дарам для ўсіх удзельнікаў стала прысутнасць духоўнага кіраўніка Майстэрні — біскупа Алега Буткевіча, ардынарыя Віцебскай дыяцэзіі.

Continue reading

Пастырскае слова арцыбіскупа Юзафа Станеўскага аб пакліканні да святарскага і манаскага жыцця

У летні час, калі многія маладыя людзі, якія закончылі школу, каледж ці ВНУ, задумваюцца над сваім далейшым жыццём: кім стаць, якую прафесію выбраць, арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, звяртаецца да юных вернікаў архідыяцэзіі з пастырскім словам.

Continue reading

Англамоўныя вернікі ў Мінску падзякавалі за служэнне мансеньёру Кшыштафу Сэроку на заканчэнне яго служэння ў Беларусі

У суботу, 25 ліпеня, у мінскай парафіі Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы цэлебравалася святая Імша на англійскай мове, падчас якой мясцовая супольнасць развіталася з мансеньёрам Кшыштафам Сэрокам.

Continue reading

Зварот Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага ва ўспамін святога Крыштафа

Ва ўспамін святога Крыштафа, апекуна кіроўцаў і ўсіх тых, хто знаходзіцца ў дарозе, які адзначаецца 25 ліпеня, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі звяртаецца да кіроўцаў і ўсіх ўдзельнікаў дарожнага руху.

Continue reading

550-годдзе парафіі і завяршэнне Святых місій урачыста адзначылі ў Лебедзеве

19 ліпеня ў аграгарадку Лебедзева Маладзечанскага раёна адбылася ўрачыстасць, якая аб’яднала дзве важныя падзеі: завяршэнне Святых місій і 550-гадовы юбілей мясцовай парафіі.

Continue reading

У Івянцы і Баравікоўшчыне ўшанавалі памяць благаслаўлёных мучанікаў Ахілеса і Германа

18 і 19 ліпеня ў Івянцы і Баравікоўшчыне прайшлі ўрачыстасці, прысвечаныя памяці благаслаўлёных Ахілеса Пухалы і Германа Стэмпеня — айцоў францішканаў, якія ў гады Другой сусветнай вайны прынялі мучаніцкую смерць, да канца застаўшыся са сваімі парафіянамі.

Continue reading