Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падчас урачыстасці ў гродзенскай францішканскай парафіі: Прыклад святога Францішка здольны змяняць свет
- 6 кастрычніка, 2026
- Фота: Баляслаў Гавецкі // Catholicminsk.by
4 кастрычніка арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў адпустовую святую Імшу ў гонар святога Францішка ў гродзенскай парафіі Маці Божай Анёльскай. Гэта была яго парафія, калі ён жыў ў Гродне, а пазней служыў там пробашчам.
У гаміліі арцыбіскуп падкрэсліў, што святы Францішак сваёй паслухмянасцю Хрысту, пакорай, служэннем бліжнім і павагай да стварэння змяніў свет. Ён жыў на мяжы XII–XIII стагоддзяў, у час хуткіх сацыяльных змен, якія паўплывалі на ягонае ўспрыманне жорсткага і несправядлівага свету.
Паступова Францішак пачаў цікавіцца духоўным жыццём і перажыў шэраг рэлігійных узрушэнняў. Кульмінацыяй стала сустрэча з Хрыстом у касцёле Святога Дам’яна каля Асізі. Езус, звяртаючыся да яго з крыжа, загадаў аднавіць Касцёл. Гаворка ішла не пра рамонт святыні, а пра рэформу Касцёла — і святы Францішак узяўся за гэтую справу.
У драматычных умовах дэгуманізацыі, выкліканай сацыяльнай несправядлівасцю, святы Францішак сустрэў укрыжаванага, спагадлівага і міласэрнага Езуса, які любіць усіх. Гэтая сустрэча змяніла яго сэрца і розум, дапамагла нанова адкрыць надзею, супакой і радасць.

Святы Францішак не ўцякаў ад праблем свайго часу, а прапаноўваў вырашаць іх любоўю, міласэрнасцю, спачуваннем і надзеяй. Ён заснаваў Ордэн францішканаў і, будучы законнікам, заставаўся чалавекам дзеяння. Дзякуючы Божай ласцы і яго намаганням немагчымае станавілася магчымым. Нездарма яму прыпісваюць словы:
Арцыпастыр нагадаў, што сёлета Касцёл перажывае Год святога Францішка, галоўная мэта якога — аднаўленне духоўнага жыцця вернікаў, прымірэнне народаў і клопат пра стварэнне . Каб дасягнуць гэтага, трэба зноў пачуць загад Езуса, скіраваны да святога Францішка: «Аднаві мой Касцёл».
У сучасным свеце, папярэдзіў іерарх, усё больш відавочнымі становяцца культура граху і смерці, абыякавасць да чалавечых пакут, амаральнасць і страта надзеі. Людзі губляюць усведамленне сваёй годнасці як Божых дзяцей і замыкаюцца ў поглядзе на жыццё, у якім няма ні надзеі, ні Бога — Таго, хто знаходзіцца ў цэнтры чалавечай гісторыі.
Сучасны чалавек часам больш давярае сабе, навуцы і новым тэхналогіям, чым Богу, і такім чынам нібыта зводзіць Яго з трона. Развіццё навукі і тэхналогій неабходнае. Аднак, калі яно не скіраванае маральнымі прынцыпамі, то, прапаноўваючы часовыя рашэнні, можа аддаляць чалавека ад сапраўднага дабра, якога ён прагне. На гэта звярнуў увагу Папа Леў XIV падчас нядаўняга візіту ў Францыю.

«Маральныя выклікі сучаснасці відавочныя: сакрамэнтальнае жыццё згасае, катэхізацыя не заўсёды становіцца адказам на секулярызацыю, многія сумняваюцца ў фундаментальных праўдах веры, расце колькасць вернікаў, якія не практыкуюць сваю веру», — пералічыў арцыбіскуп.
«Хто дапаможа?» — спытаў ён, а затым дадаў:
Іерарх нагадаў слухачам, што вялікія рэформы ў Касцёле пачыналіся дзякуючы святым. Пасля перыядаў глыбокага крызісу з’яўляліся рэфарматары, сярод якіх быў і святы Францішак. Кожны святы, застаючыся чалавекам свайго часу, адначасова выходзіць за яго межы, таму яго сведчанне не губляе актуальнасці.
Арцыпастыр падкрэсліў, што ў сучасным свеце, поўным небяспек, Касцёл мае асаблівыя скарбы: жывое і заўсёды актуальнае Божае слова, сакрамэнты, Эўхарыстыю, Традыцыю і прыклад святых.
— падсумаваў ён.
Свет шукае шляхі вырашэння актуальных праблем, але часта не знаходзіць іх і глядзіць у будучыню са страхам, адчуваннем небяспекі і стратай надзеі. Таму святы Францішак, паводле слоў арцыпастыра, застаецца актуальным і ў XXI стагоддзі. Ён прапанаваў дзейсны сродак супраць духоўных і сацыяльных хвароб свайго часу — ісці за Езусам паводле Евангелля, улічваючы выклікі эпохі.

Святы Францішак змяніў свет сваім прыкладам, бо верыў: жыццё, пражытае аўтэнтычна і заснаванае на Евангеллі, мае вялікую стваральную сілу і здольнае змяняць свет. Евангелле найбольш дзейсна абвяшчаюць не магутныя арганізацыі, а асобныя людзі, якія перадаюць яго іншым.
Гамілію арцыбіскуп Тадэвуш завяршыў малітвай:
У памяць пра сувязь з гродзенскім францішканскім касцёлам арцыбіскуп Тадэвуш пакінуў тры воты — перад алтарамі Маці Божай Анёльскай, святога Антонія і святога Францішка. А пасля святой Імшы ўсе жадаючыя маглі набыць кнігу з біяграфіяй арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і папрасіць іерарха пакіуць у ёй памятны подпіс.











































