8 лістапада ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Мінску адбылася сустрэча для дзяцей і падлеткаў з парушэннямі слыху. Хрысціянская ініцыятыва пад назвай «Добры дзень» прайшла дзякуючы падрымцы Каталіцкага Касцёла і Caritas мінскай архікатэдральнай парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.
ЛІСТЫ ЧЫТАЧОЎ: Сведкі веры: свецкія верныя. Частка першая
У нядзелю 9 лістапада Каталіцкі Касцёл адзначаў свята Пасвячэння Базылікі Святога Яна на Латэране — Маці ўсіх Касцёлаў свету. Менавіта з гэтай базылікі, як з сімвалічнага сэрца Касцёла, выплывае адзінства паміж усімі Касцёламі па ўсім свеце. У 2024 годзе Папа Францішак надаў гэтай даце яшчэ больш глыбокі сэнс: ён абвясціў, што з 2025 года 9 лістапада будзе днём ушанавання мясцовых сведак веры — святых, благаслаўлёных, а таксама тых, чыя слава святасці ўжо пацверджана гераічнасцю цнотаў — Слуг Божых. Гэта ініцыятыва не ўводзіць новага літургічнага свята, але запрашае нас адкрыць святасць, што...
У Заслаўі з удзелам арцыбіскупа Кандрусевіча ўшанавалі святога Губерта, апекуна паляўнічых
8 лістапада ў парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Заслаўі (дэканат Мінск-Захад) з нагоды нядаўняга літургічнага ўспаміну святога Губерта адбылося традыцыйнае набажэнства для паляўнічых і ляснікоў, якое ўзначаліў арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч.
Адукацыйная сустрэча на тэму эмоцый для валанцёраў парафіяльных Caritas прайшла ў Ляскоўцы
8 лістапада ў Дзіцячым дабрачынным сацыяльна-рэабілітацыйным цэнтры святога Лукі ў Ляскоўцы каля Мінска прайшла адукацыйная сустрэча для валанцёраў парафіяльных суполак Caritas па тэме «Эмоцыі. Інструкцыя па ўжыванні».
Адбылася аўтапілігрымка «з малітвай за душы, церпячыя ў чыстцы», арганізаваная парафіяй у Фаніпалі
8 лістапада, у апошні дзень так званай актавы малітваў за памерлых, пад кіраўніцтвам ксяндза пробашча з Фаніпаля Дзяніса Шастаковіча MSF адбылася адмысловая аўтапілігрымка з малітвай за душы, церпячыя ў чыстцы, да якой далучыліся вернікі з іншых парафій.
У мінскай катэдры адбылася Імша за спачылае духавенства
5 лістапада ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі прайшла святая Імша за памерлых святароў і біскупаў, якія служылі ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
ЛІСТЫ ЧЫТАЧОЎ: Любоў да Айчыны ў тэкстах Слугі Божага біскупа Зыгмунта Лазінскага
Публікуючы матэрыял пра спачылых святароў, пра якіх вернікі не толькі памятаюць, але і за якіх дагэтуль моляцца, нельга не ўспомніць пра спачылых іерархаў. Слуга Божы біскуп Зыгмунт Лазінскі, які быў біскупам адноўленай Мінскай дыяцэзіі з 1917 па 1925 гады, хоць больш вядомы як першы біскуп Пінскі (1925-1932), яркі прадстаўнік епіскапату на землях сённяшняй Беларусі. Прапануем разам з ксяндзом доктарам Яўгенам Вінтовым яшчэ глыбей пазнаёміцца з гэтай незвычайнай гістарычнай постаццю, разглядаючы такую важную яго рысу, як любоў да Айчыны, або патрыятызм.
ЛІСТЫ ЧЫТАЧОЎ: Памяць пра спачылых святароў: успаміны вернікаў. Частка трэцяя
Працягваем публікаваць успаміны вернікаў пра памерлых душпастыраў, заахвочваючы да малітоўнай памяці пра іх. Сёння даніну павагі аддамо ксяндзу прaлату Міхалу Варанецкаму CM, шматгадоваму пробашчу парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Ружанах (Пінская дыяцэзія, Пружанскі дэканат), а пасля першаму духоўнаму айцу семінарыстаў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.