Skip to main content

Слова Мітрапаліта Станеўскага на Урачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету

Напярэдадні Урачыстасці Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, якое сёлета адзначаецца ў нядзелю 23 лістапада, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі кіруе сваё слова да святароў, кансэкраваных асоб і ўсіх вернікаў.

Continue reading

У Бараўлянах прайшла фармацыйная сустрэча для духавенства і свецкіх

17 лістапада ў Бараўлянах распачаўся новы этап фармацыйный праграмы, накіраваны на павышэнне кампетэнцыі духавенства і свецкіх супрацоўнікаў Беларусі ў душпастырскай і арганізацыйнай дзейнасці. Праграма аб’ядноўвае розныя пакліканні і формы служэння, прапаноўваючы сучасны падыход да падрыхтоўкі тых, хто нясе адказнасць за фарміраванне жывых і ўстойлівых хрысціянскіх супольнасцяў.

Continue reading

«Сустрэча са Святым Духам»: у Навагрудку прайшлі духоўныя выходныя Альфа-курса

З 14 па 16 лістапада сцены гістарычнага рэкалекцыйнага дома пры касцёле святога Арханёла Міхала ў Навагрудку сталі прытулкам для асабістай сустрэчы з Божай ласкай. На працягу трох дзён тут ладзіліся рэкалекцыі пад назвай «Выходныя з Духам Святым», арганізаваныя ў фармаце папулярнага Альфа-курса. Гэтая духоўная ініцыятыва аб’яднала каля шасцідзесяці чалавек — вернікаў са сталіцы, з парафіі Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы, якія імкнуліся глыбей пазнаць сваю веру і адкрыць сэрцы для дзеяння Трэцяй Асобы Найсвяцейшай Тройцы.

Continue reading

Прэс-служба Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі паведамляе пра вызваленне зняволеных святароў

Прэс-служба Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі ў сваім Паведамленні кіруе словы падзякі ўсім, хто спрычыніўся да вызвалення з калоніі зняволеных святароў, сярод якіх айцец аблат Анджэй Юхневіч, які служыў у Віцебскай дыяцэзіі, і ксёндз Генрых Акалатовіч, былы пробашч парафіі Святога Юзафа ў Валожыне.

Continue reading

У Беразіне адзначылі ўрачыстасць Маці Божай Міласэрнасці

16 лістапада бярэзінскія вернікі ў браме сваёй святыні сустракалі Генеральнага вікарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB.

Continue reading

У Мінску прайшла сустрэча душпастырства працаўнікоў адукацыі і выхавання Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

15 лістапада ў сталічнай парафіі Святога Духа адбылася чарговая сустрэча працаўнікоў адукацыі і выхавання Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Continue reading

ЛІСТЫ ЧЫТАЧОЎ: Сведкі веры: біскупы. Частка пятая

З нагоды свята Пасвячэння Базылікі Святога Яна на Латэране, якое адзначалася 9 лістапада, адказваючы на заклік спачылага Папы Францішка ўшанаваць мясцовых сведкаў веры — святых, благаслаўлёных, а таксама тых, чыя слава святасці ўжо пацверджана гераічнасцю цнотаў — Слуг Божых, разам з ксяндзом доктарам Яўгенам Вінтовым завяршаем успамін Слуг Божых, звязаных з тэрыторыяй сучаснай Беларусі.

Continue reading