«Дарагія чытачы, рыхтуйцеся да сустрэчы з абноўленым “Дыялогам”!» — заклікае рэдакцыя абноўленага культурна-рэлігійнага часопіса.
Слова арцыбіскупа Станеўскага на свята Перамянення Пана
Напярэдадні свята Перамянення Пана Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі кіруе вернікам сваё слова.
Арцыбіскуп Станеўскі віншуе пробашчаў з днём заступніка, святога Яна Марыі Віянэя
4 жніўня Каталіцкі Касцёл у літургіі адзначае ўспамін святога Яна Марыі Віянэя, прэбітэра, апекуна пробашчаў. З гэтай нагоды Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі кіруе словы віншаванняў да пробашчаў, якія нясуць служэнне ў нашай Бацькаўшчыне і за яе межамі.
«Хадзіць у любові» — у Навагрудку ў 15-ы раз прайшлі летнія рэкалекцыі для сем’яў Беларускага Назарэта
З 21 па 26 ліпеня ў кляштары сясцёр назарэтанак ў Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія) прайшлі летнія рэкалекцыі для сем’яў Асацыяцыі Святой Сям’і з Назарэта (АСС).
У Маскве адбылася сустрэча беларусаў-католікаў
У суботу 26 ліпеня вернікі беларусы сабраліся на супольную духоўную сустрэчу ў кляштары айцоў францішканаў у Маскве.
У мінскіх парафіях асвячэнне транспартных сродкаў папярэдзіла сустрэча вернікаў з супрацоўнікамі ДАІ
У XVII звычайную нядзелю, 27 ліпеня, у парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі была праведзена малітва аб бяспецы руху на дарогах Беларусі.
Пяты курс іканапісу прайшоў у Магілёве
З 24 па 27 ліпеня ў дамініканскай парафіі святога Казіміра і святой Ядвігі ў Магілёве ў пяты раз прайшоў курс іканапісу. Падчас гэтага мерапрыемства дзевяць чалавек прынялі ўдзел у інтэнсіўнай творчай працы над стварэннем вельмі асабістага вобраза святога Юзафа пад кіраўніцтвам вядомай мастачкі Валянціны Плотнікавай-Аўсяннікавай.