Skip to main content

Зварот арцыбіскупа Юзафа Станеўскага ў сувязі са святкаваннем урачыстасці Маці Божай Будслаўскай

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі кіруе Зварот да вернікаў ў сувязі са святкаваннем урачыстасці Маці Божай Будслаўскай.

Continue reading

Будслаў 2025. Што трэба ведаць, збіраючыся на фэст?

Сёлета ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай у Нацыянальным санктуарыі пройдуць 4 і 5 ліпеня. Пра асаблівасці сёлетняга фэсту распавёў парталу Catholic.by яго галоўны арганізатар, пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе ксёндз Дзмітрый Дубовік.

Continue reading

Арцыбіскуп Станеўскі ўдзяляе пілігрымуючым у Нацыянальны санктуарый і ўдзельнікам урачыстасцяў у Будславе дыспенсацыю ад абавязку ўстрымання ад мясных страваў

У пятніцу 4 ліпеня, на якую прыпадае першы дзень святкавання галоўных урачыстасцяў ў санктуарыі Маці Божай у Будславе, у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ўдзяляецца дыспенсацыя (вызваленне) ад абавязку ўстрымання ад спажывання мясных страваў.

Continue reading

Арцыбіскуп Кандрусевіч падчас парафіяльнай урачыстасці ў Будславе ўзначаліў святую Імшу апоўдні

Ва ўрачыстасць Маці Божай Будслаўскай, якая адзначаецца 2 ліпеня ў Будславе як парафіяльная ўрачыстасць, святую Імшу апоўдні ў Нацыянальным санктуарыі ўзначаліў арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч.

Continue reading

Пасланне Льва XIV: Зямля ў крызісе патрабуе дзеянняў, а не слоў

1 верасня будзе адзначацца X Сусветны дзень малітвы за клопат аб стварэнні. З гэтай нагоды Папа Леў XIV апублікаваў пасланне на тэму «Насенне міру і надзеі», працягваючы традыцыю, закладзеную яго папярэднікам, Францішкам, які заснаваў гэты Дзень 10 гадоў таму.

Continue reading

Арцыбіскуп Кандрусевіч да пілігрымаў з Мінска: «Не бойцеся жыццёвых праблем, бо Езус з намі!»

1 ліпеня, у аўторак, пілігрымы, якія напярэдадні вырушылі з Мінска ў Будслаў, на адрэзку шляху з вёскі Вішнёўка да вёскі Калачы, дзе ў іх быў запланаваны начлег, затрымаліся ў садовым таварыстве «Чараўніца» Лагойскага раёна, каб там, на невялічкай палянцы сярод лесу і дачных хат, прыняць удзел у Эўхарыстыі.

Continue reading

ЛІСТЫ ЧЫТАЧОЎ: «Каб вашыя сэрцы палалі, як Сэрца Езуса Хрыста»

27 чэрвеня адбылася значная падзея для католікаў вёскі Жацерава — ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі благаславіў адноўленую капліцу і кансэкраваў новы алтар.

Continue reading