Skip to main content

Хор «Голас душы» наведаў з канцэртам юбілейную святыню Санкт-Пецярбурга

З 10 па 12 кастрычніка
  • 16 кастрычніка, 2025
  • Тэкст: кс. кан. Франц Рудзь / Фота: з архіва музычнага калектыва // Catholicminsk.by

З 10 па 12 кастрычніка літургічны хор «Голас душы», які дзейнічае пры парафіі святых Сымона і Алены ў Мінску, здзейсніў духоўна-культурную пілігрымку ў юбілейную святыню горада Санкт-Пецярбурга (Расія).

У прокатэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі адбыўся ўрачысты канцэрт у выкананні хора «Голас душы». Музычны калектыў, вядомы сваёй духоўнай і мастацкай адданасцю, прадставіў праграму сакральнай музыкі, якая гучала ў сценах аднаго з найстарэйшых каталіцкіх святыняў Расіі.

Выступленне хора суправаджаў як духоўны кіраўнік ксёндз канонік Франц Рудзь. Яго ўдзельнікаў на пачатку канцэрта цёпла прывітаў дапаможны біскуп архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве Мікалай Дубінін OFMConv.

У сваёй прамове ён падкрэсліў важнасць міжканфесійнага дыялогу і культурнага абмену паміж хрысціянскімі супольнасцямі Беларусі і Расіі.

Прыём у Санкт-Пецярбургу здзейсніў пробашч прокатэдральнай парафіі ксёндз Дзяніс Марчышын.

Пілігрымы з Мінска таксама прынялі ўдзел у духоўна-культурнай праграме, якая ўключала экскурсіі па гістарычных святынях Санкт-Пецярбурга, сустрэчы з мясцовымі вернікамі і прадстаўнікамі духавенства.

Гэтая падзея стала яскравым прыкладам духоўнага адзінства і культурнага супрацоўніцтва ў Касцёле.