Адбылася аўтапілігрымка «з малітвай за душы, церпячыя ў чыстцы», арганізаваная парафіяй у Фаніпалі
- 10 лістапада, 2025
- Тэкст і фота: удзельнікі пілігрымкі // Catholicminsk.by
8 лістапада, у апошні дзень так званай актавы малітваў за памерлых, пад кіраўніцтвам ксяндза пробашча з Фаніпаля Дзяніса Шастаковіча MSF адбылася адмысловая аўтапілігрымка з малітвай за душы, церпячыя ў чыстцы, да якой далучыліся вернікі з іншых парафій.
Першым прыпынкам стаў Крыжовы шлях на Кальварыі ў Мядзелі, дзе са спевамі і малітвамі вернікі разважалі пра апошні зямны шлях Езуса. Затым яны наведалі касцёл у Мядзел, дзе айцы кармэліты распавялі ім гісторыю мясцовай парафіі. Пілігрымы скарысталіся гасціннасцю кармэлітаў за кубкам цёплай гарбаты.
Святая Імша за душы у чыстцы адбылася у Ваўкалаце (Віцебская дыяцэзія, Докшыцкі дэканат). Менавіта там знаходзіцца цудоўны абраз Марыі — Суцяшэнне Душ Чыстцовых. Ахвяраваная у інтэнцыі душаў Эўхарыстыя стала завяршаючым момантам у сёлетняй пілігрымцы.






