Author: Ганна Краснадземская
12 сакавіка ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбыўся Крыжовы шлях з удзелам міністрантаў горада Мінска.
Пасланне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі на III нядзелю Вялікага посту — Нацыянальны дзень Caritas
У III нядзелю Вялікага посту, якая сёлета прыпадае на 8 сакавіка, у Каталіцкім Касцёле ў Беларусі традыцыйна адзначаецца Нацыянальны дзень «Карытас». З гэтай нагоды Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі кіруе да вернікаў і духавенства сваё пасланне.
Ад «горкага да салодкага»: валанцёры Caritas разважалі пра радасць служэння на велікапоснай сустрэчы
28 лютага, у першыя дні Вялікага посту, Дзіцячы рэабілітацыйны цэнтр святога Лукі ў Ляскоўцы стаў месцам цішыні, малітвы і глыбокіх разважанняў. Тут прайшла велікапосная рэкалекцыйная сустрэча для валанцёраў парафіяльных суполак Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі на тэму «Радасць служэння: францішканскі шлях для сучаснага валанцёра».
Вялікі пост і Рамадан: сведчанне імама і яго сына — каталіцкага святара
У гэтым годзе час Вялікага посту ў хрысціянстве супаў з Рамаданам у ісламе. Пра асаблівасці гэтых святых перыядаў распавядаюць а. Адрыен Савадога, член Таварыства місіянераў Афрыкі, і яго бацька, імам Аль-Хаджджы Іса, які пасля трыццаці гадоў здолеў прыняць выбар свайго сына на карысць хрысціянскай веры.
Моладзь Мінска распачала Вялікі пост адарацыяй у парафіі Божага Цела
Каля 70 юнакоў і дзяўчат з розных парафій сталіцы сабраліся на пачатку Вялікага посту ў парафіі Божага Цела ў мікрараёне Ангарская ў Мінску.
У Мінску ў пачатку Вялікага посту прайшла пастырская сустрэча для святароў
19 лютага ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі прайшла пастырская сустрэча святароў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Tolle et lege — бяры і чытай: кніжныя парады на Вялікі пост
Сёння распачынаецца літургічны перыяд Вялікага посту, час інтэнсіўнай малітвы і шчырага навяртання перад Урачыстасцю Змёртвыхпаўстання Пана.
250 гадзін адарацыі: біскупы ЗША да 250-годдзя незалежнасці
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў ЗША абвясціла агульнанацыянальную душпастырскую ініцыятыву, заклікаўшы вернікаў прысвяціць 250 гадзін адарацыі і здзейсніць 250 учынкаў міласэрнасці да 250-годдзя незалежнасці краіны.
Супольнасці салезіянскай сям’і прэзентавалі новы відэадэвіз-2026
Салезіянская сям’я прадставіла свой новы відэадэвіз на 2026 год, а беларускія салезіянскія супольнасці пераклалі яго на родную мову. Сёлетнім дэвізам сталі словы «”Тое, што Ён скажа вам, зрабіце” (Ян 2,5). Веруючыя, свабодныя, каб служыць».