Author: Ганна Краснадземская
16 мая ў Смаргоні адбыліся ўрачыстыя святкаванні 150-годдзя Асацыяцыі салезіянаў-супрацоўнікаў (ASSCC) — супольнасці свецкіх вернікаў, якія жывуць духам святога Яна Боско і нясуць салезіянскую харызму ў сем’і, моладзевае асяроддзе, працу і штодзённае жыццё.
У Беларусі пройдзе арганны фестываль «Ars Magna Organi»
З 30 мая па 4 кастрычніка 2026 года ў 9 месцах Беларусі (Пінск, Лагішын, Ружаны, Пружаны, Мядзведзічы, Іванава, Ліда, Іўе, Парэчча) пройдзе VI фестываль акадэмічнай арганнай музыкі «Ars Magna Organi».
У Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Мінску пройдуць «Вакацыі з Богам 2026»
Хрысціянскі сацыяльны цэнтр у Мінску (вул. Серафімовіча, 19) прапануе тры туры «Вакацый з Богам», дзякуючы якім дзеці змогуць спалучыць адпачынак з творчымі заняткамі і сустрэчамі з цікавымі людзьмі.
Ва ўспамін Маці Божай Фацімскай арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў парафію ў Лельчыцах
13 мая, ва ўспамін Маці Божай Фацімскай, у 45-ю гадавіну замаху на жыццё Папы Яна Паўла ІІ, арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў Эўхарыстыю ў парафіі Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса і Маці Божай Фацімскай у Лельчыцах (Мазырскі дэканат, Пінская дыяцэзія).
У адпустовую ўрачыстасць святога Станіслава арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў парафію ў Лядску
8 мая ў парафіяльнае свята святога Станіслава ў Лядску (Шчучынскі дэканат, Гродзенская дыяцэзія), у першую гадавіну абрання Папы Льва XIV і ў дзень адведзінаў копіі цудоўнага абраза Маці Божай Вастрабрамскай, перэгрынацыя якой па парафіях Гродзенскай дыяцэзіі адбываецца як падзяка Богу за 35 гадоў яе існавання, арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў адпустовае набажэнства.
У Альковічах памаліліся за ксяндза інфулата Станіслава Кучынскага ў 30-ю гадавіну смерці
7 мая ў парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Альковічах (Вілейскі дэканат) адбылася святая Імша за спачылага ксяндза інфулата Станіслава Кучынскага, шматгадовага пробашча парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Шэметаве і першага рэктара Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, у 30-ю гадавіну з дня яго смерці.
Адкрываючы асобу «непахіснага абаронцы каталіцкай веры»: стваральніца мемарыяльнага дома ксяндза Станіслава Жука ў Касцяневічах дзеліцца адкрыццямі і планамі
Спадарыня Ірына Дзенісенка сустрэлася ў Беластоку (Польшча) з суаўтарам трох кніг пра шматгадовага касцяневіцкага пробашча Станіслава Жука — ксяндзом доктарам Адамам Шотам. Фонд экспазіцыі памяці вясковага святара, які евангелізаваў у тым ліку праз карэспандэнцыю, папоўніўся, дзякуючы ксяндзу Адаму, каштоўнымі выданнямі ягоных лістоў. У хуткім часе ў музеі з’явяцца таксама стэнды, прысвечаныя святарам-паплечнікам ксяндза Станіслава.
Прадстаўнікі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі былі абраныя кіраўнікамі руху «Сужэнскія сустрэчы» ў Беларусі
З 24 па 26 красавіка ў рэкалекцыйным доме пры парафіі святога Міхала Арханёла ў Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія) прайшоў V Кангрэс вядучых руху «Сужэнскія сустрэчы». Прадстаўнікі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі былі абраныя ў Нацыянальнае кіраўніцтва руху.
У Копішчы памаліліся за ахвяраў аварыі на Чарнобыльскай АЭС
26 красавіка 2026 года ў парафіі святога Францішка ў вёсцы Копішча Мінскага раёна з удзелам дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрыя Касабуцкага адбыліся спецыяльныя набажэнствы, прысвечаныя ахвярам аварыі на Чарнобыльскай АЭС.