Author: Ганна Краснадземская
На ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, якая сёлета адзначаецца 4 чэрвеня, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, кіруе вернікам сваё пастырскае слова.
У Магілёве ўрачыста праславілі Найсвяцейшую Тройцу і прайшлі агульнамагілёўскай працэсіяй Божага Цела
31 мая ў магілёўскай катэдры адбылася святая Імша з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы, якую ўзначаліў біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Разам з іерархам маліліся святары, законныя сёстры і некалькі сотняў вернікаў. Пасля Эўхарыстыі ўдзельнікі прайшлі агульнамагілёўскай працэсіяй Божага Цела вакол катэдры. Урачыстасць была падрыхтаваная пробашчам катэдры ксяндзом Уладзімірам Русаком.
У Валожыне прайшла пастырская сустрэча святароў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
28 мая, у свята Езуса Хрыста Найвышэйшага і Вечнага Святара, у парафіі святога Юзафа ў Валожыне адбылася пастырская сустрэча духавенства Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі з абедзвюх яе частак.
Апостальскі нунцый Іньяцыё Чэффаліа ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі ў Маладзечне
24 мая, ва ўрачыстасць Спаслання Святога Духа, Апостальскі нунцый Іньяцыё Чэффаліа ўзначаліў урачыстую эўхарыстычную цэлебрацыю, падчас якой удзяліў сакрамэнт канфірмацыі 63 вернікам парафіі святога Казіміра ў Маладзечне, моладзі і старэйшым. У цэлебрацыі таксама прынялі ўдзел святары суседняй маладзечанскай парафіі святога Юзафа: дэкан Маладзечанскі ксёндз прэлат Эдмунд Даўгіловіч-Навіцкі і ксёндз Андрэй Фёдараў.
Пастырскае слова Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага на Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы
На Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, якая сёлета адзначаецца 31 мая, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, кіруе вернікам сваё пастырскае слова.
У чэрвені пройдзе дзявяты дзень Агульнабеларускай навэнны «Найдаражэйшая Кроў Хрыста, умацуй нас!», спалучаны са святкаваннем Сусветнага дня дзіцяці (+ тэксты)
6 чэрвеня ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай у Будславе, а таксама ў парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пройдуць набажэнствы ў дзявяты і заключны дзень Агульнабеларускай навэнны, дзякуючы якой Касцёл у Беларусі рыхтуецца да прысвячэння Мінска-Магілёўскай мітраполіі Найдаражэйшай Крыві Пана нашага Езуса Хрыста і якая з’яўляецца выразам удзячнасці Богу за 35 гадоў аднаўлення структураў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.
У Бараўлянах урачыста адзначылі 25-годдзе парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў
24 мая ў Бараўлянах (дэканат Мінск-Усход) адбыліся ўрачыстыя святкаванні з нагоды 25-годдзя парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў. Юбілей стаў не толькі нагодай для ўспамінаў і падзякі, але перадусім сапраўдным святам веры, адзінства і жывой прысутнасці Бога ў гісторыі гэтай супольнасці.
У Фаніпалі ўпершыню ў гісторыі парафіі адбыўся сакрамэнт канфірмацыі
23 мая, у вігілію ўрачыстасці Спаслання Духа Святога, у Фаніпалі (Стаўбцоўскі дэканат) група вернікаў прыняла сакрамэнт канфірмацыі. Яго ўдзяліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.
Міласэрнасць у дзеянні: валанцёры «Карытас» падарылі свята дзецям у Магілёве і Расне
17 мая валанцёры «Карытас» архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску правялі асаблівыя дабрачынныя сустрэчы, напоўненыя дзіцячымі ўсмешкамі, цеплынёй і клопатам, з выхаванцамі дома дзіцяці ў Магілёве і школы-інтэрната ў Расне. Сапраўдным сюрпрызам для ўсіх стала вялікая роставая лялька Міньён, якая суправаджала валанцёраў у абедзвюх паездках і дарыла дзецям святочны настрой.