Skip to main content

У чэрвені пройдзе дзявяты дзень Агульнабеларускай навэнны «Найдаражэйшая Кроў Хрыста, умацуй нас!» (+тэксты)

6 чэрвеня
  • 27 мая, 2026
  • Catholicminsk.by

6 чэрвеня ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай у Будславе, а таксама ў парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пройдуць набажэнствы ў дзявяты і заключны дзень Агульнабеларускай навэнны, дзякуючы якой Касцёл у Беларусі рыхтуецца да прысвячэння Мінска-Магілёўскай мітраполіі Найдаражэйшай Крыві Пана нашага Езуса Хрыста і якая з’яўляецца выразам удзячнасці Богу за 35 гадоў аднаўлення структураў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.

Нагадаем, што з распараджэння арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі па ініцыятыве Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі з 4 кастрычніка 2025 года па 6 чэрвеня 2026 года ў галоўным беларускім марыйным санктуарыі і ў парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адбываецца Агульнабеларуская навэнна «Найдаражэйшая Кроў Хрыста, умацуй нас!»

«Праз набажэнства да Найдаражэйшай Крыві будзем дзякаваць Богу за Яго літасць да свету і да нашай Айчыны, да ўсіх нас, нашых сем’яў і супольнасцяў, дзякаваць за плён аднаўлення структураў Касцёла ў Беларусі, а таксама будзем прасіць аб спакоі ў свеце, давяраючы Яму лёс свету і лёс кожнага чалавека, лёс нашай краіны»,
 

— тлумачыць мэту правядзення Навэнны арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

Асноўным днём, прызначаным для супольнай цэлебрацыі Эўхарыстыі і набажэнства, прысвечанага Найдаражэйшай Крыві Хрыста, з’яўляецца кожная першая субота месяца на працягу ўсяго перыяду падрыхтоўкі  да ўрачыстасці ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе, якая адбудзецца 4 ліпеня 2026 года

Заклік навэнны на чэрвень 2026 года: Кроў Хрыста, якая ў Эўхарыстыі поіць і ачышчае душы, — выбаў нас.

Інтэнцыя: Аб благаслаўленні дзяцей і моладзі, якіх мы аддаем Айцоўскай апецы Усемагутнага Бога. Просім, каб яны пастаянна ўзрасталі ў Тваёй, Божа, святой боязі, вялі праведнае хрысціянскае жыццё і ніколі не аддаляліся ад Цябе. Будзь для іх дарогаю, праўдаю і жыццём дзеля Тваёй хвалы і радасці бацькоў.

Чытаецца другая частка Ружанца Таямніцы святла, ці на выбар.

Разам з дзявятым і заключным днём Навэнны 6 чэрвеня ў будслаўскім марыйным санктуарыі будзе праходзіць святкаванне Сусветнага дня дзіцяці, спалучанае са штогадовай сустрэчай першакамунійных дзяцей.

Адказнымі за правядзенне дзявятага дня навэнны ў Будславе вызначаныя Салезіянская сям’я, с. Часлава Навіцкая USJK.

Парадак навэнны:

  • Ружанец;
  • святая Імша (у Будславе);
  • перапынак / пасілак (у Будславе);
  • даклад прадстаўніка адказнай манаскай кангрэгацыі ці ордэна (у Будславе);
  • разважанні на кожны дзень навэнны;
  • Вяночак да Божай Міласэрнасці;
  • Літанія да Найдаражэйшай Крыві Пана нашага Езуса Хрыста;
  • Малітва да Крыві Хрыстовай.

Тэксты набажэнстваў на паасобныя першыя суботы, падрыхтаваныя выдавецтвам «Про Хрысто», будуць змяшчацца ў часопісе «Ave Maria», а таксама на інтэрнэт-старонках: сatholic.bycatholicminsk.byave-maria.byТаксама ў выдавецтве выйшла кніжка з тэкстамі навэнны «Найдаражэйшая Кроў Хрыста, умацуй нас!».

Вокладка кнігі з тэкстамі навэнны ад выдавецтва «Про Хрысто»

Тэксты для друку

  • Набажэнства на 6 чэрвеня 2026 года ў фармаце .DOC>>> і .PDF>>>.
  • Парадак Навэнны і План наведвання Нацыянальнага санктуарыя Марыі ў Будславе і правядзення набажэнстваў у парафіях у фармаце .DOC>>> і .PDF>>>.
  • Ружанец перапрашэння Беззаганнага Сэрца Марыі ў рамках Навэнны у фармаце .DOC>>> і .PDF>>>.
  • Разважанні на кожны дзень Навэнны у фармаце .DOC>>> і .PDF>>>.