Skip to main content

Author: Ганна Краснадземская

У мінскай катэдры адбылася Імша за спачылае духавенства

5 лістапада ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі прайшла святая Імша за памерлых святароў і біскупаў, якія служылі ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Continue reading

ЛІСТЫ ЧЫТАЧОЎ: Любоў да Айчыны ў тэкстах Слугі Божага біскупа Зыгмунта Лазінскага

Публікуючы матэрыял пра спачылых святароў, пра якіх вернікі не толькі памятаюць, але і за якіх дагэтуль моляцца, нельга не ўспомніць пра спачылых іерархаў. Слуга Божы біскуп Зыгмунт Лазінскі, які быў біскупам адноўленай Мінскай дыяцэзіі з 1917 па 1925 гады, хоць больш вядомы як першы біскуп Пінскі (1925-1932), яркі прадстаўнік епіскапату на землях сённяшняй Беларусі. Прапануем разам з ксяндзом доктарам Яўгенам Вінтовым яшчэ глыбей пазнаёміцца з гэтай незвычайнай гістарычнай постаццю, разглядаючы такую важную яго рысу, як любоў да Айчыны, або патрыятызм.

Continue reading

ЛІСТЫ ЧЫТАЧОЎ: Памяць пра спачылых святароў: успаміны вернікаў. Частка трэцяя

Працягваем публікаваць успаміны вернікаў пра памерлых душпастыраў, заахвочваючы да малітоўнай памяці пра іх. Сёння даніну павагі аддамо ксяндзу прaлату Міхалу Варанецкаму CM, шматгадоваму пробашчу парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Ружанах (Пінская дыяцэзія, Пружанскі дэканат), а пасля першаму духоўнаму айцу семінарыстаў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

Continue reading

ЛІСТЫ ЧЫТАЧОЎ: Памяць пра спачылых святароў: успаміны вернікаў. Частка другая

Працягваем публікаваць успаміны вернікаў пра спачылых святароў, заахвочваючы да малітоўнай памяці пра іх.  Сёння даніну павагі аддамо ксяндзу каноніку Дзмітрыю Барылу, былому пробашчу парафіі Маці Божай Ружанцовай і святога Дамініка ў Ракаве (Валожынскі дэканат, Мінска-Магілёўская архідыяцэзія).

Continue reading

ЛІСТЫ ЧЫТАЧОЎ: Памяць пра спачылых святароў: успаміны вернікаў. Частка першая

У лістападзе Каталіцкі Касцёл нібы наноў паўтарае кожнаму верніку memento mori (лац. «памятай пра смерць»), нагадваючы непазбежную праўду пра тое, што вечнасць чакае кожнага. На працягу ўсяго месяца мы ўспамінаем тых, для каго яна ўжо наступіла і хто мае патрэбу ў нашай малітве: родных, блізкіх, сяброў. Апрача гэтага, варта таксама ўзгадаць і атуліць малітоўнай памяццю спачылых святароў ― тых, хто пры жыцці дапамагаў нам рыхтавацца да вечнасці, удзяляючы сакрамэнты, і апярэдзіў нас на гэтым шляху.

Continue reading

Завяршылася дыяцэзіяльная пілігрымка Мінск-Рым у Святы Юбілейны год

З 17 па 22 кастрычніка адбывалася «Пілігрымка надзеі» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў Базыліку Cвятога Пятра, якая аб’яднала разам вернікаў з усіх чатырох дыяцэзій Беларусі і стала самай масавай у гісторыі нашай краіны. За час падарожжа пілігрымы на аўтобусах пераадолелі агульны шлях у 5 000 км і наведалі 4 юбілейныя святыні ў розных краінах Еўропы.

Continue reading

У Бараўлянах адбылося ўрачыстае завяршэнне года фармацыі для духавенства Беларусі

20 кастрычніка ў доме парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах прайшло ўрачыстае завяршэнне інавацыйнай фармацыйнай праграмы па павышэнні кампетэнцый духавенства Беларусі.

Continue reading