Skip to main content

Author: Ганна Краснадземская

10 снежня — літургічны ўспамін Маці Божай Ларэтанскай

31 кастрычніка 2019 года па рашэнні Папы Францішка ў Агульны Рымскі каляндар, які дзейнічае ва ўсім Касцёле, быў унесены літургічны ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі Ларэтанскай, які пачаў адзначацца 10 снежня.

Continue reading

Парафія ў Навагрудку ладзіць адвэнтавую дабрачынную акцыю дапамогі дзецям у Афрыцы і заклікае далучыцца да яе ўсіх ахвотных

Парафія святога Арханёла Міхала ў Навагрудку з пачатку Адвэнту заахвочвае навагрудскіх вернікаў дапамагчы дзецям крыху незвычайным спосабам — сэканомленыя падчас посту сродкі на ежу, а таксама сродкі, якія звычайна трацяцца нерацыянальна і бяздумна (на малапатрэбныя рэчы) прызначыць для дзяцей у Сьера-Леонэ (Цэнтральная Афрыка).

Continue reading

Заклік Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, да малітвы за дабрадзеяў

7 снежня ў ІІ Нядзелю Адвэнту па традыцыі будзе адзначацца дзень малітвы ў інтэнцыі дабрадзеяў і ахвярадаўцаў Касцёла ў Беларусі. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, кіруе да вернікаў заклік аб малітве за іх.

Continue reading

Святары з Беларусі прымуць удзел у міжнародным чэмпіянаце па міні-футболе

У 2026 годзе беларускія каталіцкія святары прымуць удзел у міжнародным чэмпіянаце па міні-футболе, які пройдзе з 9 па 13 лютага ў Любліне (Польшча). Ужо на працягу некалькіх тыдняў па панядзелках каманда зборнай Беларусі праводзіць інтэнсіўныя трэніроўкі ў спарткомплексе «Лідар» у Навагрудку.

Continue reading

У Мінску прайшла Трэцяя хрысціянская канферэнцыя «IT for Christ»

29 лістапада ў Хрысціянскім сацыяльным у цэнтры ў трэці раз прайшла канферэнцыя «IT for Christ», якая сабрала 60 удзельнікаў розных канфесій  — адмыслоўцаў у галіне інфармацыйных тэхналогій.

Continue reading

ЛІСТЫ ЧЫТАЧОЎ: Памяць пра спачылых святароў: успаміны вернікаў. Частка сёмая

Лістапад, месяц асаблівай малітвы за памерлых, паціху набліжаецца да завяршэння. Аднак нашыя прыватныя малітвы за спачылых будуць штодня гучаць і далей. У іх не забудзьмася ўзгадаць пра святароў, якія вялі нас да Бога і адышлі ў вечнасць. Сённяшнюю апошнюю частку з цыклу ўспамінаў вернікаў мы прысвецім ксяндзу Рышарду Юніку, шматгадоваму пробашчу парафіі святога Юзафа ў Рубяжэвічах (Стаўбцоўскі дэканат).

Continue reading

Камісія Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ падрыхтавала тэксты на закрыццё Юбілейнага года 2025

28 снежня 2025 года ў Свята Святой Сям’і ў мінскім катэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі і ў магілёўскай конкатэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама ў катэдральных касцёлах іншых беларускіх каталіцкіх дыяцэзій падчас Эўхарыстыі адбудзецца абрад урачыстага закрыцця Юбілейнага года. Катэдральны і конкатэдральны касцёлы стануць адзінымі месцамі сярод святыняў Беларусі, дзе будуць праведзеныя цэлебрацыйныя мерапрыемствы з узнясеннем падзякі Пану Богу за пражыты Юбілейны год і ўдзяленнем урачыстага благаслаўлення вернікам.

Continue reading