Skip to main content

Author: Ганна Краснадземская

Пастырскае слова арцыбіскупа Станеўскага на Нядзелю Божага слова

Напярэдадні Нядзелі Божага слова арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, кіруе да ўсіх вернікаў сваё слова.

Continue reading

Апостальская Сталіца аб’явіла поўны адпуст на 800-годдзе смерці святога Францішка

Апостальская пэнітэнцыярыя ўдзяляе поўны адпуст з нагоды Года святога Францішка. Ён праходзіць у Касцёле з 10 студзеня 2026 года па 10 студзеня 2027 года і прымеркаваны да 800-й гадавіны смерці Асізскага Бедняка.

Continue reading

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў Гродзенскую семінарыю

10 студзеня з нагоды свайго 80-годдзя арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч наведаў Гродзенскую міждыяцэзіяльную духоўную семінарыю і цэлебраваў Эўхарыстыю ў капліцы гэтай Alma Mater, якую заснаваў 35 гадоў таму.

Continue reading

У Мінску прайшла канферэнцыя «Каталіцкі Касцёл у Беларусі: праз стагоддзі»

8 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася другая калядная канферэнцыя «Каталіцкі Касцёл у Беларусі: праз стагоддзі», арганізаваная Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіяй Рыма-каталіцкага Касцёла пры падтрымцы Апарата ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў.

Continue reading

З нагоды юбілею арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу падзякі ў Адэльску і Гродне

6 студзеня ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч раніцай цэлебраваў святую Імшу падзякі за восемдзясят  гадоў жыцця ў роднай парафіі ў Адэльску, а вечарам — у гродзенскай катэдры.

Continue reading

Пастырскае слова арцыбіскупа Станеўскага на ўрачыстасць Аб’яўлення Пана

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі кіруе духавенству і вернікам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Пастырскае слова на ўрачыстасць Аб’яўлення Пана.

Continue reading

У Мінску ўрачыста адзначылі юбілей арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча

3 студзеня ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, маці касцёлаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, прайшло святкаванне 80-годдзя заслужанага іерарха арцыбіскупа эмэрыта Тадэвуша Кандрусевіча. Імшу падзякі за пражытыя гады і плёны шматгадовага служэння Каталіцкаму Касцёлу ўзначаліў сам дастойны юбіляр.

Continue reading

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч на Божае Нараджэнне наведаў тры парафіі ў Брэсце

У гэтым годзе арцыбіскуп эмэрыт цэлебраваў Імшу Пастэрку ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Брэсце, а на Урачыстасць Нараджэння Пана ўзначаліў ранішнюю Эўхарыстыю ў касцёле Маці Божай Каралевы і вячэрнюю ў касцёле святога Юзафа.

Continue reading