Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў Гродзенскую семінарыю
- 12 студзеня, 2026
- Фота: сем. Яўген Далгалёў // Catholicminsk.by
10 студзеня з нагоды свайго 80-годдзя арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч наведаў Гродзенскую міждыяцэзіяльную духоўную семінарыю і цэлебраваў Эўхарыстыю ў капліцы гэтай Alma Mater, якую заснаваў 35 гадоў таму.
У гаміліі іерарх распавёў, як у часы ганенняў на веру колькасць святароў катастрафічна малела і як часы так званай перабудовы далі новыя магчымасці для адраджэння Касцёла ў Беларусі.
Пасля свайго прызначэння біскупам у 1989 годзе адной з першых задач арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч вызначыў адкрыццё духоўнай семінарыі. Ён добра разумеў, што без сваёй кузні кадраў Касцёл не будзе мець будучыні. Працэс запрашэння замежных святароў, якім Касцёл у Беларусі ўдзячны за дапамогу ў адраджэнні веры, падобны да пералівання крыві хвораму. Але пасля таго як хворы выздаравее, яго сэрца павінна выпрацоўваць сваю кроў. Такой умоўнай духоўнай крывёй, па словах іерарха, з’яўляюцца мясцовыя святары.
— распавёў арцыпастыр.
Прамоўца адзначыў, што Касцёл дзякуе Богу за трыццаць пяць гадоў Гродзенскай духоўнай семінарыі і ўспамінае тых маладых людзей, якія ў ёй адказалі на заклік Хрыста ісці за Ім і стаць лаўцамі чалавечых душаў.

Заслужаны іерарх падкрэсліў, што гэта вялікая Божая ласка, і засяродзіўся на гэтым паняцці і яго ролі ў гісторыі збаўлення: з моманту зачацця gratia plena — поўнай ласкі — і tota pulchra — уся прыгожая — была Марыя; слова ласка прагучала з вуснаў арханёла Міхала падчас звеставання Маці Збаўцы; Божая ласка стала бачнай у асобе Езуса Хрыста і напоўніла чалавецтва, перамяніўшы ганебную грахоўную спадчыну Адама ў Боскае жыццё.
— навучаў арцыпастыр.
Іерарх падкрэсліў, што пакліканне да святарства — гэта вялікая ласка, якую нельга змарнаваць. Бог выбраў і паклікаў семінарыстаў Гродзенскай семінарыі, каб потым паслаць на вялікае жніво Каталіцкага Касцёла ў Беларусі ў якасці святароў.
Прамоўца нагадаў, што Папа Леў XIV падчас юбілею семінарыстаў заклікаў іх не задавальняцца мінімумам у святарскай фармацыі, каб быць сведкамі надзеі. Святары павінны быць будаўнічымі мастоў, а не перашкодамі на шляху сустрэчы людзей з Хрыстом.
Арцыбіскуп спаслаўся таксама на адмысловы Ліст да семінарыстаў, які Папа даслаў з нагоды 400-годдзя духоўнай семінарыі ў горадзе Трухіллё (Trujillo) ў Перу, дзе ён быў выкладчыкам. У ім Святы Айцец падкрэсліў, што святарства не з’яўляецца кар’ерай і ўцёкамі ад праблем, але дарам з жыцця. Ён таксама заклікаў семінарыстаў да свабоды выбару сэрца, малітвы і жыцця ў праўдзе.
— падсумаваў прамоўца.
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў семінарыстаў дзякаваць Богу за ласку паклікання і выкарыстоўваць час фармацыі належным чынам. Па словах іерарха, настаўленне святога апостала Паўла, што Божай ласкі дастаткова, павінна стаць маяком у дасягненні пастаўленай мэты — стаць святаром.
— усклікнуў на завяршэнне гаміліі арцыбіскуп.
Напрыканцы святой Імшы семінарысты павіншавалі дастойнага іерарха з юбілеем.











