Skip to main content

Author: Ганна Краснадземская

У Мінску адбылася агульная катэхеза для моладзі з удзелам арцыбіскупа Іньяцыё Чэффаліа

5 лютага ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску адбылася агульная катэхеза для моладзі, якую правёў Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Іньяцыё Чэффаліа на тэму: «Не дастасоўвайцеся да ментальнасці гэтага свету…» (пар. Рым 12, 2).

Continue reading

Віншавальнае слова арцыбіскупа Станеўскага да ўдзельнікаў Усебеларускага Дня падзякі за дар паклікання кансэкраваных асобаў Каталіцкага Касцёла Беларусі

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Старшыня ККББ, накіроўвае віншавальнае слова да ўдзельнікаў Усебеларускага Дня падзякі за дар паклікання кансэкраваных асобаў Каталіцкага Касцёла Беларусі, што сабраліся 7 лютага ў духоўным цэнтры беларускіх католікаў — Нацыянальным санктуарыі Маці Божай у Будславе, а таксама да ўсіх вернікаў, што бяруць удзел у парафіях Мітраполіі ў набажэнстве пятага дня Агульнабеларускай навэнны, падчас якой Касцёл у Беларусі рыхтуецца да прысвячэння Мінска-Магілёўскай мітраполіі Найдаражэйшай Крыві Пана нашага Езуса Хрыста і якая...

Continue reading

У лютым пройдзе пяты дзень Агульнабеларускай навэнны «Найдаражэйшая Кроў Хрыста, умацуй нас!» (+тэксты)

7 лютага ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай у Будславе, а таксама ў парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пройдуць набажэнствы ў пяты дзень Агульнабеларускай навэнны, дзякуючы якой Касцёл у Беларусі рыхтуецца да прысвячэння Мінска-Магілёўскай мітраполіі Найдаражэйшай Крыві Пана нашага Езуса Хрыста і якая з’яўляецца выразам удзячнасці Богу за 35 гадоў аднаўлення структураў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.

Continue reading

Міхаліты ўшанавалі памяць свайго айца-заснавальніка

1 лютага ў парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, дзе служаць айцы міхаліты, прайшлі святочныя канцэрты ў памяць благаслаўлёнага Браніслава Маркевіча, айца-заснавальніка ордэна, літургічны ўспамін якога Касцёл адзначае 30 студзеня.

Continue reading

У Іўі з удзелам прадстаўнікоў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі прайшоў фестываль каляднай песні Gloria in excelsis Deo

25 студзеня ў Іўі (Гродзенская дыяцэзія) у XXIII раз адбыўся фестываль калядных песень Gloria in excelsis Deo. Сярод каля трох соцень маладых удзельнікаў і калектываў з розных дыяцэзій Беларусі асабліва адзначыліся два хоры з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі: Transitus з парафіі святога Францішка ў в. Копішча Мінскага раёна і Flos carmeli з парафіі Божага Цела г. Мінска.

Continue reading

У Мінску прайшло экуменічнае набажэнства

24 студзеня ў мінскай архікатэдры маліліся аб адзінстве ўсіх хрысціян прадстаўнікі рыма-каталіцкай, грэка-каталіцкай, праваслаўнай і пратэстанцкай канфесій. Удзел у сустрэчы прынялі таксама прадстаўнікі дзяржаўнай улады і Апостальскі нунцый у Беларусі.

Continue reading

У юбілейны год святога Францішка ў Расіі адбылася прэзентацыя выдання раннефранцішканскіх тэкстаў

Прэзентацыя кнігі «Францішак і яго браты» (М.: Выдавецтва «Гранат»), складзенай паэткай і перакладчыцай Вольгай Седаковай, адбылася 21 студзеня ў культурным цэнтры «Пакроўскія вароты». Гэта кніга перакладаў раннефранцішканскай літаратуры XIII-XIV стагоддзяў і аўтарскіх каментарыяў, прысвечаная святому Францішку Асізскаму, якая ўключае тэксты, прадыктаваныя самім святым.

Continue reading

Пастырскае слова арцыбіскупа Станеўскага на Нядзелю Божага слова

Напярэдадні Нядзелі Божага слова арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, кіруе да ўсіх вернікаў сваё слова.

Continue reading