Author: Ганна Краснадземская
З 18 па 24 красавіка адбылася пілігрымка вернікаў з розных дыяцэзій Беларусі ў Польшчу па слядах святога Максімільяна Марыі Кольбэ, якую арганізавала мінская супольнасць Viam Dei («Божым шляхам»). Пілігрымка не толькі дала магчымасць адысці ад паўсядзённых клопатаў, але найперш паспрыяла духоўнаму ўзрастанню і культурнаму ўзбагачэнню яе ўдзельнікаў.
Праваднік па лабірынтах малітвы і жыцця. Па старонках сакавіцка-красавіцкага нумара «Ave Maria»
З чарговым выпускам часопіса знаёміць Ганна Шаўчэнка.
Выйшаў першы ў 2026 годзе нумар часопіса «Наша вера»
У першым нумары часопіса «Наша вера» чытачоў чакаюць матэрыялы, прысвечаныя 35-годдзю аднаўлення структураў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, артыкулы мастацтвазнаўцаў і гісторыкаў, новыя творы хрысціянскіх паэтаў і празаікаў, пераклады, успаміны і іншыя цікавыя публікацыі.
Адновім Будслаў разам: дар вернікаў з Рудзенска і Мар’інай Горкі для Нацыянальнага санктуарыя
19 красавіка вернікі з парафіі святога Антонія ў Мар’інай Горцы і парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Рудзенску (Барысаўскі дэканат) перадалі ахвяраванні для будслаўскай святыні.
У мінскай архікатэдры адбылася Імша з нагоды 35-годдзя адраджэння структур Каталіцкага Касцёла ў Беларусі
13 красавіка ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі цэлебравалася святая Імша падзякі з нагоды адразу некалькіх памятных падзей: 35-годдзя адраджэння структур Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, а таксама аднаўлення колішняй Мінскай дыяцэзіі і Магілёўскай архідыяцэзіі ў выглядзе Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і новай Мінска-Магілёўскай мітраполіі. Узначаліў цэлебрацыю Эўхарыстыі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.
У Копішчы адбылася Імша за ўдзельнікаў пакутных набажэнстваў у стацыйных касцёлах
12 красавіка ў парафіі святога Францішка Асізскага (аграгарадок Копішча) адбылася святая Імша і малітва падзякі за магчымасць удзелу ў адмысловым пакутным набажэнстве «Песні жальбы» у стацыйных касцёлах Мінска і ваколіц.
«Абуджэнне аргана»: у мінскай парафіі Божага Цела адбылося асвячэнне сакральнага інструмента
6 красавіка, у Велікодны панядзелак, вячэрнюю святую Імшу ў сталічнай парафіі Божага Цела, дзе служаць айцы кармэліты, узначаліў арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. Пастыр усёй архідыяцэзіі прыбыў да вернікаў гэтай супольнасці, каб раздзяліць з імі адразу дзве радасныя падзеі: урачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана і асвячэнне аргана, які нядаўна з’явіўся ў новапабудаваным касцёле.
Хрыстус Уваскрос! Вялікдзень у мінскай катэдры (+фотарэпартаж рэзурэкцыйнай працэсіі)
5 красавіка, у Велікодную нядзелю, арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, узначаліў цэлебрацыю ўрачыстай святой Імшы ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.
Вялікая субота: Пасхальная вігілія ў мінскай архікатэдры
4 красавіка, у Вялікую суботу, арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, узначаліў цэлебрацыю Пасхальнай вігіліі ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.