Skip to main content

Адновім Будслаў разам: дар маленькіх вернікаў з Рудзенска і Мар’інай Горкі для Нацыянальнага санктуарыя

19 красавіка
  • 20 красавіка, 2026
  • Тэкст і фота: Ірына Зімнева // Catholicminsk.by

19 красавіка вернікі з парафіі святога Антонія ў Мар’інай Горцы і парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Рудзенску (Барысаўскі дэканат) перадалі ахвяраванні для будслаўскай святыні.

Дзеці з рудзенскай і мар’інагорскай парафій традыцыйна збіралі іх падчас Вялікага посту. У нядзелю 19 красавіка маленькія вернікі змаглі перадаць свае скарбонкі асабіста ў рукі пробашча парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ксяндза каноніка Аляксея Раманчука.

Ксёндз Аляксей падчас Імшы шчыра падзякаваў парафіянам Рудзенска і Мар’інай Горкі, якія ўжо каторы год аказваюць фізічную і матэрыяльную дапамогу касцёлу ў Будславе. Ахвярадаўцы ў сваю чаргу выказалі ўсцешанасць, што маюць дачыненне да аднаўлення і ўтрымання адной з самых галоўных святыняў Беларусі.