У Мінску адбыўся першы дыяцэзіяльны кібертурнір міністрантаў
- 9 лютага, 2026
- Тэкст: арганізатары турніру/ Фота: з архіва Місіі Добрага Самараніна // Catholicminsk.by
7 лютага ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры адбыўся першы кібертурнір па футболе сярод міністрантаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Сустрэча распачалася святой Імшой, якую ўзначаліў арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. Падчас Імшы разам з удзельнікамі турніру маліліся таксама арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч, душпастыр міністрантаў у архідыяцэзіі ксёндз Аляксандр Шыманскі і капелан Місіі Добрага Самараніна айцец Аляксандр Шамрыцкі МІС.

Пасля Эўхарыстыі ўдзельнікаў размеркавалі па групах, у межах якіх адбыліся спаборніцтвы. Кожны меў магчымасць выбраць сваю любімую футбольную каманду, каб змагацца за перамогу ў FIFA на Playstation.
Пасля адборачнага тура хлопцаў чакаў смачны пачастунак.
Паспрабавалі сябе ў кібертурніры і прысутныя на мерапрыемстве іерархі.

Пераможцы атрымалі медалі і памятныя падарункі.









