Skip to main content

Author: Ганна Краснадземская

Пастырскае слова біскупа Гродзенскага да моладзі на 40-ы Сусветны дзень моладзі ва Урачыстасць Хрыста, Валадара Сусвету

Напярэдадні 40-га Сусветнага дня моладзі, які адзначаецца ў нядзелю 23 лістапада ва Урачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй кіруе сваё слова да маладых вернікаў Касцёла Беларусі.

Continue reading

У Бараўлянах прайшла фармацыйная сустрэча для духавенства і свецкіх

17 лістапада ў Бараўлянах распачаўся новы этап фармацыйный праграмы, накіраваны на павышэнне кампетэнцыі духавенства і свецкіх супрацоўнікаў Беларусі ў душпастырскай і арганізацыйнай дзейнасці. Праграма аб’ядноўвае розныя пакліканні і формы служэння, прапаноўваючы сучасны падыход да падрыхтоўкі тых, хто нясе адказнасць за фарміраванне жывых і ўстойлівых хрысціянскіх супольнасцяў.

Continue reading

У Беразіне адзначылі ўрачыстасць Маці Божай Міласэрнасці

16 лістапада бярэзінскія вернікі ў браме сваёй святыні сустракалі Генеральнага вікарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB.

Continue reading

У Будславе капуцыны правялі другі дзень Агульнабеларускай навэнны

8 лістапада ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай у Будславе прайшоў другі дзень Агульнабеларускай навэнны «Найдаражэйшая Кроў Хрыста, умацуй нас!», якая праводзіцца з нагоды падрыхтоўкі да прысвячэння Мінска-Магілёўскай мітраполіі Найдаражэйшай Крыві Пана нашага Езуса Хрыста і ўдзячнасці за 35 гадоў аднаўлення структураў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.

Continue reading

У Слуцку дыякан Аляксандр Лешчанка OFM прыняў святарскае пасвячэнне і цэлебраваў прыміцыйную Імшу

7 лістапада ў касцёле святога Антонія ў Слуцку з рук Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага дыякан Аляксандр Лешчанка OFM прыняў сакрамэнт святарскага пасвячэння.

Continue reading

У Слуцку адзначылі 25-ю гадавіну пасвячэння касцёла

8 лістапада ў парафіі святога Антонія ў Слуцку з удзелам Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага і Генеральнага вікарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупа Юрыя Касабуцкага прайшло святкаванне дваццаціпяцігоддзя з моманту кансэкрацыі парафіяльнай святыні.

Continue reading

ЛІСТЫ ЧЫТАЧОЎ: Памяць пра спачылых святароў: успаміны вернікаў. Частка чацвёртая.

Працягваем публікаваць успаміны вернікаў пра памерлых душпастыраў, заахвочваючы да малітоўнай памяці пра іх. Сёння даніну павагі аддамо ксяндзу Яну Гавецкаму, шматгадоваму пробашчу парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі (Гродзенская дыяцэзія).

Continue reading

У Мінску адбылося мерапрыемства для дзяцей і падлеткаў з парушэннямі слыху

8 лістапада ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Мінску адбылася сустрэча для дзяцей і падлеткаў з парушэннямі слыху. Хрысціянская ініцыятыва пад назвай «Добры дзень» прайшла дзякуючы падрымцы Каталіцкага Касцёла і Caritas мінскай архікатэдральнай парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.

Continue reading

У Заслаўі з удзелам арцыбіскупа Кандрусевіча ўшанавалі святога Губерта, апекуна паляўнічых

8 лістапада ў парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Заслаўі (дэканат Мінск-Захад) з нагоды нядаўняга літургічнага ўспаміну святога Губерта адбылося традыцыйнае набажэнства для паляўнічых і ляснікоў, якое ўзначаліў арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч.

Continue reading