Пра манаскія супольнасці Беларусі зняты фільм
7 лютага
- 9 лютага, 2026
- Тэкст: с. Міхаліна Маркевіч OP / Фота: стоп-кадр з фільма «Падарожжа дылетанта па манаскім жыцці Беларусі» // Catholicminsk.by
З нагоды Дня кансэкраванага жыцця створаны фільм «Падарожжа дылетанта па манаскім жыцці Беларусі» з Юрыем Жыгамонтам.
Вядомы беларускі акцёр і вандроўнік у сваім фірмовым стылі знаёміць гледачоў з рознымі манаскімі інстытутамі ў нашай краіне і заглыбляецца ў іх гісторыю, харызму і сучаснасць, размаўляючы з манахамі і манахінямі.
Фільм расказвае і паказвае розныя цiкавосткі пра жаночыя і мужчынскія супольнасці, якія нясуць служэнне ў розных кутках Беларусі, і будзе цікавы як каталіцкім вернікам, так і шырокай аўдыторыі.
Прагледзець фільм можна на канале манаскіх супольнасцяў Беларусі «Пакліканыя» на Youtube.
Сачыць за навінамі розных кангрэгацый і бліжэй знаёміцца з іх жыццём можна таксама на старонках ў Instagram і TikTok.