З 17 па 20 красавіка супрацоўнікі Місіі Добрага Самараніна здейснілі пілігрымаванне ў Санкт-Пецярбург, з мэтай бліжэйшага знаёмства з асобай і дзейнасцю святой Уршулі Ледухоўскай.
Зварот Мітрапаліта Юзафа Станеўскага да духавенства і вернікаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі на Нядзелю Добрага Пастыра
26 красавіка, у IV Велікодную нядзелю (Нядзелю Добрага Пастыра), якая распачынае тыдзень малітваў аб пакліканнях да святарскага і манаскага служэння, у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі распачынаецца штогадовая ініцыятыва «Дар сэрца для парафій у патрэбе». З гэтай нагоды арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, кіруе святарам і вернікам архідыяцэзіі адмысловы зварот.
Арцыбіскуп Станеўскі памаліўся за спачылага Папу Францішка ў 1-ю гадавіну пасля яго смерці
21 красавіка спаўняецца роўна год, як адышоў у вечнасць Папа Францішак. Мімаволі ўспамінаецца яго апошняе благаслаўленне Urbi et Orbi, якое ён удзяліў усім вернікам апошні раз у жыцці на Вялікдзень 2025 года. А ў панядзелак Хрыстус запрасіў яго пасля зямных нягод адпачыць у Ім.
Успаміны пра Папу Францішка: што ён зрабіў за 12 гадоў пантыфікату?
21 красавіка 2025 года памёр Папа Францішак. Прайшоў роўна год, як яго няма з намі на зямлі. Якім быў галоўны захавальнік каталіцкай веры і кіраўнік Каталіцкага Касцёла?
Першы крок да мары: студэнты Мінскага тэалагічнага каледжа ўдзельнічалі ў экскурсіі па касцёлах Гродзенскай дыяцэзіі
18 красавіка студэнты Мінскага тэалагічнага каледжа імя святога Яна Хрысціцеля у Мінску правялі пазнавальную экскурсію па парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, якія маюць старадаўнія гістарычныя святыні.
Біскуп Касабуцкі ў другі дзень святкавання срэбранага юбілею руху «Маці ў малітве»: Бог даў вялікую ласку — знайсці сябе ў гэтым руху
18 і 19 красавіка ў мінскім касцёле Божага Цела (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, дэканат Мінск-Усход) праходзіць урачыстае святкаванне срэбранага юбілею дзейнасці руху «Маці ў малітве» у Беларусі. У другі дзень святкавання, якім была нядзеля, святую Імшу ўзначаліў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Генеральны сакратар ККББ біскуп Юрый Касабуцкі.
Адновім Будслаў разам: дар вернікаў з Рудзенска і Мар’інай Горкі для Нацыянальнага санктуарыя
19 красавіка вернікі з парафіі святога Антонія ў Мар’інай Горцы і парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Рудзенску (Барысаўскі дэканат) перадалі ахвяраванні для будслаўскай святыні.
У Мінску з удзелам іерархаў у першы дзень святкавання ўрачыста адзначылі 25-годдзе руху «Маці ў малітве» на Беларусі
18 і 19 красавіка ў мінскім касцёле Божага Цела (дэканат Мінск-Усход) праходзіць урачыстае святкаванне срэбранага юбілею дзейнасці руху «Маці ў малітве» у нашай краіне. У першы дзень урачыстую святую Імшу ўзначаліў арцыбіскуп эмэрыт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч.