Skip to main content

Зварот да моладзі арцыбіскупа Станеўскага з нагоды Сусветнага дня моладзі

З нагоды Сусветнага дня моладзі, якім ў 1999 годзе Генеральная асамблея ААН абвясціла дзень 12 жніўня, Старшыня ККББ арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, кіруе да маладых вернікаў Беларусі адмысловы зварот.

Continue reading

Пастырскае слова арцыбіскупа Юзафа Станеўскага на ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі

Напярэдадні урачыстасці Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі кіруе вернікам сваё слова.

Continue reading

Галоўны рэдактар Catholicminsk.by просіць памаліцца аб выздараўленні арцыбіскупа эмэрыта Тадэвуша Кандрусевіча

«Стан здароўя арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча стабілізаваны, але яму патрэбна наша духоўная падтрымка», — канстатуе галоўны рэдактар старонкі Catholicminsk.by ксёндз Павел Эйсмант, просячы аб малітве за яго выздараўленне падчас праходжання ім рэабілітацыі пасля аперацыі.

Continue reading

У Ракаве з удзелам Генеральнага вікарыя архідыяцэзіі ўрачыста ўшанавалі святога Дамініка, заступніка парафіі

8 жніўня, дзень літургічнага ўспаміну святога Дамініка, прэзбітэра, меў для парафіі Маці Божай Ружанцовай у Ракаве нашмат большае значэнне. Тут адзначалася ўрачыстасць гэтага святога, які здаўна з’яўляецца духоўным апекуном мясцовай супольнасці вернікаў.

Continue reading

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч: аб працы інжынерам, адраджэнні Каталіцкага Касцёла і адкрыцці семінарыі. Вялікае інтэрв’ю іерарха (+ВІДЭА)

Госцем новага выпуску праекту «Апостал», які выходзіць на Youtube-канале PAX.TV, стаў заслужаны беларускі іерарх — арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч, які ў гэтым годзе адзначыў своё 80-годдзе. Чалавек-легенда, які ўнёс і працягвае ўносіць вялікі ўклад у развіццё Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.

Continue reading

ЛІСТЫ ЧЫТАЧОЎ: Cустрэча валанцёраў Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў стаўбцоўскай парафіі святога Казіміра

З 7 па 9 жніўня ў стаўбцоўскай парафіі святога Казіміра праходзіла ІV Летняя сустрэча валанцёраў Caritas, на якой сабраліся валанцёры з Будслава, Маладзечна, Нясвіжа, Капыля і Мінска.

Continue reading

Івянец у 22-і раз гасціў удзельнікаў Музычнай майстэрні

З 20 па 26 ліпеня 2026 года пры францішканскім кляштары святога Антонія Падуанскага ў Івянцы праходзіла чарговая Музычная майстэрня — сустрэча аматараў сакральнай музыкі і праслаўлення, сёлета асабліва прысвечаная Году святога Францішка, абвешчанаму з нагоды 800-годдзя адыходу Асізскага Бедняка да Пана.

Continue reading

У Сцешыцах адзначылі юбілей парафіі і 25-годдзе манаскага жыцця пробашча Язафата Кунцэвіча

6 жніўня парафія Перамянення Пана ў Сцешыцах (Вілейскі дэканат) перажыла сапраўднае свята духоўнай еднасці. У гэты дзень вернікі адзначылі адпустовую ўрачыстасць, 30-годдзе асвячэння мураванага касцёла і 25-гадовы юбілей манаскага жыцця пробашча — айца Язафата Кунцэвіча OFM.

Continue reading