На самым высокім узгорку Ашмянскага ўзвышша, дзе вецер пераносіць гісторыю, стаіць мураваны велікан. Касцёл святых Пятра і Паўла ў Жупранах святкуе 150-годдзе. Яго сцены памятаюць язычніцкіх баяраў, радзівілаўскія спрэчкі, пажары войнаў і цудоўны выратавальны крыж. А галоўнае — гэтая святыня стала духоўным сэрцам краю, дзе свой апошні спачын знайшоў Францішак Багушэвіч і дзе нарадзілася салезіянская харызма Беларусі.
Адбылася чарговая аўтапілігрымка вернікаў з Багданава па касцёлах Беларусі
У жніўні бягучага года вернікі парафіі святога Міхала Арханёла ў Багданаве (Валожынскі дэканат) разам з пробашчам, ксяндзом канонікам Андрэем Яркаўцом, і сястрой Аленай Дварэцкай здзейснілі пілігрымку па касцёлах Беларусі.
Адышоў у вечнасць тата брата Войцеха Врублеўскага OFMCap (+ інфармацыя пра пахаванне)
Курыя Кустодыі Беларусі Ордэна Меншых Братоў капуцынаў са смуткам паведамляе, што 18 жніўня ва ўзросце 75 гадоў адышоў у вечнасць Эдвард Врублеўскі, тата брата Войцеха Врублеўскага OFMCap, які шмат год служыць у Беларусі.
«Марыя як шлях да неба»: у Старых Дарогах адсвяткавалі Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі і першы юбілей касцёла
15 жніўня парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Старых Дарогах (Нясвіжскі дэканат) перажывала падвойнае свята — галоўны парафіяльны адпуст і пяцігоддзе кансэкрацыі касцёла. Віншаваў старадарожцаў біскуп Юрый Касабуцкі.
«Скала веры, якая аб’ядноўвае сэрцы»: у Мінску адзначылі парафіяльны фэст святога Роха
16 жніўня парафія на Залатой Горцы ў Мінску сабрала вернікаў на ўрачыстасць свайго заступніка — святога Роха. Галоўным падарункам для гасцей стаў музычны фестываль, а ўзначаліў святочную Імшу Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.
У Волме ўшанавалі благаслаўлёных сясцёр-мучаніц з Навагрудка і заступніка парафіі — святога Роха
У нядзелю 16 жніўня асабліва шмат вернікаў і гасцей парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Волме (Стаўбцоўскі дэканат) прыбыло на святую Імшу апоўдні, прысвечаную ўшанаванню аднаго з нябесных заступнікаў парафіі — святому Роху. Сёлета святкаванне ўрачыстасці заступніка парафіі дапоўнілася яшчэ адной радаснай падзеяй — прыбыццём рэліквій благаслаўлёных назарэтанак мучаніц з Навагрудка.
«Школа сямейнага жыцця» ў Мінску аб’яўляе набор слухачоў на новы навучальны год
«Школа сямейнага жыцця» запрашае слухачоў на чарговы 2026-2027 навучальны год. Праект дзейнічае пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі і ўжо некалькі гадоў дапамагае вернікам умацоўваць сямейныя каштоўнасці і атрымліваць прафесійныя веды для дапамогі іншым.
У відэа на Youtube арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч распавядае пра сваё здароўе і дзякуе за малітвы ў яго інтэнцыі
У інтэрнэце з’явілася відэа з сённяшнім найстарэйшым беларускім іерархам, арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам, запісанае ў рэспубліканскім рэабілітацыйным цэнтры ў Аксакаўшчыне.
