3 ліпеня ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай на агульнабеларускі фэст прыбылі 2 680 пілігрымаў з розных мясцін з усіх дыяцэзій Беларусі.
Адышоў у вечнасць тата айца Юрыя Кулая OCD і сястры Магдаліны Кулай CSCII
Рэгіянальны вікарыят братоў кармэлітаў босых у Беларусі са смуткам паведамляе, што 2 ліпеня, ва ўзросце 64 гадоў, памёр Мікалай Кулай, бацька айца Юрыя Кулая OCD, пробашча парафіі Божага Цела ў Мінску (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, дэканат Мінск-Усход) і сястры Магдаліны Кулай CSCII, якая служыць у Гродне.
Фотафакт: «Будслаўскія кветкі»
Штогод у Будславе атмасферу ўрачыстасці ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі, апрача іншага, ствараюць цудоўныя фларыстычныя кампазіцыі. Сёлета таксама ідзе актыўная «кветкавая» падрыхтоўка да Будслаўскага фэсту. За гэтымі прыроднымі дэкарацыямі з замежных і мясцовых (будслаўскіх) кветак стаіць адданая праца групы фларыстаў-валанцёраў, якой кіруе спадарыня Інэса Загалавец (на групавым фота апошняя з правага боку).
Ва ўрачыстасць Маці Божай Будслаўскай пешая пілігрымка Мінск-Будслаў прыбыла ў апошні перад Будславам пункт начлегу (+ 2 інтэрв’ю)
Вішнёўка, Калачы, Альковічы… Гэтыя пункты начлегаў на мапе пешай пілігрымкі з цэнтра сталіцы Беларусі ў Нацыянальны марыйны санктуарый «абмераў нагамі» кожны, хто сёлета 29 чэрвеня, ва ўрачыстасць святых Пятра і Паўла, вырушыў у вялікай па колькасці пілігрымковай супольнасці з архікатэдральнага касцёла ў Мінску ў накірунку базылікі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе, дзе ўжо некалькі стагоддзяў славіцца вялікім ушанаваннем вернікаў цудадзейны абраз Маці Божай. Аднак, перадапошні пункт, дзе начуюць пілігрымы, — Даўгінава — мае сваю адметнасць. Уся справа ў тым, што гэта адзіны...
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у Будславе: «Вера ў Божую праўду — наш шлях у светлую будучыню»
2 ліпеня, ва ўрачыстасць Маці Божай Будслаўскай, у Нацыянальным марыйным санктуарыі ў Будславе прайшла парафіяльная ўрачыстасць, цэнтральным момантам якой стала святая Імша з удзелам Мінскага катэдральнага капітула.
Пастырскае слова арцыбіскупа Юзафа Станеўскага на ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай
На надыходзячую ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Старшыня ККББ, кіруе вернікам сваё пастырскае слова.
У Камені адзначылі першую гадавіну пасвячэння касцёла святых апосталаў Пятра і Паўла
29 чэрвеня ў парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў вёсцы Камень (Валожынскі дэканат) адбылася ўрачыстая святая Імша з нагоды першай гадавіны пасвячэння касцёла і алтара, якую год таму здзейсніў біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, Генеральны вікарый Мінска‑Магілёўскай архідыяцэзіі. Менавіта ён і ўзначаліў сёлетняе святкаванне, на якое запрасіў пробашч парафіі ксёндз Уладзіслаў Лазар.

