У Годзе святога Францішка, прысвечаным 800-годдзю з дня смерці заснавальніка трох францішканскіх ордэнаў, браты і сёстры Францішканскага ордэна свецкіх (ФОС) правялі супольны дзень малітоўнага засяроджання ў будслаўскай базыліцы.
ЛІСТЫ ЧЫТАЧОЎ: Срэбраны юбілей прэзбітэрскага пасвячэння свайго душпастыра адзначылі вернікі ў Бабруйску
Ва ўрачыстасць Насвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, 4 чэрвеня, 25-годдзе пасвячэння ў прэзбітэры адзначыў ксёндз Канстанцін Карака, адміністратар парафіі святой Ганны ў Глуску і вікарый ў бабруйскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.
Ва ўрачыстасць святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Мінску адбылася святая Імша з удзелам Апостальскага нунцыя ў Беларусі
29 чэрвеня, ва ўрачыстасць святых Апосталаў Пятра і Паўла, у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася святая Імша, якую ўзначаліў Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Іньяцыё Чэффаліа.
Іерархі з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі прынялі ўдзел у святкаванні 100-годдзя Шанштацкага Інстытуту Сясцёр Марыі
27 чэрвеня ў гродзенскай катэдры святога Францішка Ксавэрыя адзначылі стагоддзе з часу заснавання Шанштацкага Інстытуту Сясцёр Марыі.
Пастырскае слова арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, на урачыстасць святых Апосталаў Пятра і Паўла
На надыходзячую ўрачыстасць святых Апосталаў Пятра і Паўла Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Старшыня ККББ, кіруе вернікам сваё пастырскае слова.
Арцыбіскуп Станеўскі ўдзяляе вернікам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і ўдзельнікам урачыстасцей у Будславе дыспенсацыю ад абавязку ўстрымання ад мясных страваў 3 ліпеня
У пятніцу 3 ліпеня, на якую прыпадае першы дзень святкавання галоўных урачыстасцяў ў санктуарыі Маці Божай у Будславе, а таксама Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ўдзяляецца дыспенсацыя (вызваленне) ад абавязку ўстрымання ад спажывання мясных страваў.
У мінскай Серабранцы з удзелам арцыбіскупа Кандрусевіча адзначылі парафіяльную ўрачыстасць і ўзнеслі малітву за ксяндза-юбіляра
24 чэрвеня арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў адпустовую святую Імшу ў парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Мінску (мікрараён Серабранка, дэканат Мінск-Усход), служэнне ў якой нясуць айцы салезіяне. Падчас Эўхарыстыі вернікі таксама маліліся ў інтэнцыі ксяндза каноніка Юзафа Занеўскага, які ў гэтым годзе адзначае 85-ю гадавіну свайго нараджэння.
«Смела ідзіце наперад!»: Мінскі тэалагічны каледж імя святога Яна Хрысціцеля скончыў чарговы навучальны год. Дыпломы і сертыфікаты атрымалі 28 выпускнікоў
20 чэрвеня 2026 года Мінскі тэалагічны каледж імя святога Яна Хрысціцеля ўрачыста завяршыў навучальны год 2025–2026. Падзея прайшла ў парафіі Святога Духа (мікрараён Чыжоўка). Галоўнымі ўдзельнікамі мерапрыемства сталі 19 выпускнікоў трохгадовага навучання і 9 паслядыпломнікаў, якія прыйшлі па новыя веды.