Skip to main content

Вялікая пятніца: літургія Мукі Пана ў мінскай архікатэдры

3 красавіка, у Вялікую пятніцу — адзіны дзень у літургічным годзе, калі ў Каталіцкім Касцёле не цэлебруецца Эўхарыстыя, вернікі галоўнага касцёла архідыяцэзіі на чале са сваімі біскупамі ўшаноўвалі Муку Пана і адаравалі Крыж — прыладу збаўлення і знак надзеі.

Continue reading

У Стоўбцах у Вялікі чацвер адбылося благаслаўленне і прэзентацыя новага аргана

У Вялікі чацвер, 2 красавіка, у касцёле ў Стоўбцах адбылася важная і радасная падзея для ўсёй парафіяльнай супольнасці — благаслаўленне і ўрачыстая прэзентацыя новага аргана. Літургію ўзначаліў біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Continue reading

Арцыбіскуп Кандрусевіч падчас Імшы Вячэры Пана ў Івянцы: Любоў да бліжняга і адзінства паміж вучнямі — гэта запавет Езуса

Вернікі з Івянца (Валожынскі дэканат) сёлета перажываюць Святы Пасхальны Трыдуум з удзелам арцыбіскупа эмэрыта Мінска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча.

Continue reading

Вялікі чацвер: Імша Вячэры Пана прайшла ў мінскай архікатэдры

2 красавіка ўвечары ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася святая Імша Вячэры Пана, якая транслявалася на беларускім тэлебачанні.

Continue reading

Крыжовы шлях вачыма дзяцей: незвычайны погляд на велікапоснае набажэнства ў парафіі святога Арханёла Міхала ў Гатава

У парафіі святога Арханёла Міхала, што ў Гатава Мінскага раёна, прайшло велікапоснае набажэнства з удзелам юных вернікаў.

Continue reading

«Вось я, пашлі мяне»: у Магілёве адбылася святая Імша Хрызма і аднаўленне святарскіх абяцанняў

2 красавіка, у Вялікі чацвер, у катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў Магілёве была цэлебравана Імша Хрызма. Літургію ўзначаліў Генеральны вікарый Мінска‑Магілёўскай архідыяцэзіі і адказны за Магілёўскі рэгіён біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.

Continue reading

Вялікі чацвер: у мінскай архікатэдры адбылася Імша Хрызма

2 красавіка ў Вялікі чацвер — дзень устанаўлення Панам Езусам сакрамэнтаў святарства і Эўхарыстыі — святары Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі канцэлебравалі святую Імшу Хрызма разам са сваімі біскупамі ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, падчас якой аднавілі свае святарскія абяцанні.

Continue reading

Агульнамінскі Крыжовы шлях: «Духоўнае адраджэнне»

У Вялікую сераду 1 красавіка на цвінтары касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску прайшоў традыцыйны Агульнамінскі Крыжовы шлях.

Continue reading