Агапэ ў сямейным коле: як скончыўся чарговы сезон праекта «Зярнятка» мінскай архікатэдры
- 15 чэрвеня, 2026
- Тэкст і фота: Алеся Гедроіц // Catholicminsk.by
Ужо ў трэці раз ў мінскім архікатэдральным касцёле завяршыўся цыкл сустрэч праекта «Зярнятка» для ўсіх жадаючых.
Вясновай тэмай, якая аб’яднала шэсць сустрэч, стала тэма сужэнскіх адносін пад агульнай назвай «Ужо не двое, але адно цела» (Мц 19, 6).

Яркай кропкай кожнага сезона ўжо традыцыйна становіцца сумесны адпачынак у новым цікавым месцы. Так, у суботу 13 чэрвеня ўдзельнікі праекта наведалі касцёл святога Францішка ў Копішчы, дзе зладзілі сапраўднае «агапэ» — трапезу хрысціянскай любові, якая аб’яднала слухачоў з іх блізкімі пад духоўнай апекай ксяндза Аляксандра Шыманскага.
Удзельнікі пачалі сустрэчу з сумеснай малітвы і абагульняючай канферэнцыі, якая перарасла ў жывы дыялог і актыўную дыскусію.

Сэрцам і галоўнай падзеяй дня стала Эўхарыстыя, дзе кожны быў актыўным удзельнікам адзінай Ахвяры. Яе цэлебрацыю ўзначаліў ксёндз Аляксандр. У прамоўленай гаміліі духойны айцец праекта шчыра падзякаваў прысутным і ўсім, хто наведваў і праводзіў сустрэчы ў гэтым сезоне, за актыўны ўдзел у жыцці парафіі і асабістай зацікаўленасці ў развіцці хрысціянскіх адносін.

А далей ўсіх чакаў час, дзе межы паміж «сумным дарослым» і «гучным дзіцем» перасталі існаваць. Кожны змог праявіць сябе ў інтэрактыўнай праграме і падрыхтаванных гульнях, якія суправаджаліся шчырымі ўсмешкамі і завяршыліся перамогай сяброўства.
Арганізатары праекту выказваюць падзяку пробашчам парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску і святога Францішка ў Копішчы за падтрымку і дапамогу, а таксама ўсім, хто садзейнічаў арганізацыі і правядзенні сустрэч.

Сачыце за навінамі!














