Супольнасць парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Налібоках (Стаўбцоўскі дэканат) падзякавала і развіталася са сваім шматгадовым пробашчам, ксяндзом канонікам Мар’янам Шэршанем, у сувязі з неўзгадненнем адпаведнымі дзяржаўнымі ўладамі права на рэлігійную дзейнасць святара.
Падчас Будслаўскага фэсту адбылося аднаўленне сужэнскіх абяцанняў
4 ліпеня, перад пачаткам асноўнага набажэнствам у Будслаўскім санктуарыі, сямейныя пары, якія святкуюць 35-годовы юбілей, аднавіліся свае сужэнскія абяцанні.
ЛІСТЫ ЧЫТАЧОЎ: Сведчанне маладога верніка пра Будслаўскі фэст 2026
Сведчаннем свайго перажывання сёлетніх урачыстасцей Маці Божай у Будславе падзяліўся малады вернік Алесь Шаблінскі.
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі дзякуе арганізатарам і ўдзельнікам Будслаўскага фэсту 2026
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі выказвае падзяку тым, хто прычыніўся да арганізацыі і правядзення сёлетняга Будслаўскага фэсту, які праходзіў з 2 па 4 ліпеня, а таксама ўсім, хто прымаў у ім удзел.
Пілігрымка, якая стала гісторыяй: святая Імша ўпершыню перакладалася на беларускую жэставую мову
4 ліпеня ў Будславе адбылося тое, што многія ўдзельнікі назвалі «момантам надзеі і ўвагі». Група глухіх вернікаў і вернікаў са слабым слыхам з Мінска здзейсніла пілігрымку да абраза Маці Божай Будслаўскай.
У Свіры з удзелам іерархаў падзякавалі пробашчу за 30 гадоў служэння ў Беларусі
5 ліпеня, у нядзелю пасля марыйных урачыстасцей у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе, у парафіі святога Мікалая ў Свіры, якая належыць, як і парафія ў Будславе, да Мядзельскага дэканату, адбылася ўрачыстая святая Імша, падчас якой усе прысутныя дзякавалі Богу за 30 гадоў руплівага служэння пробашча і дэкана Мядзельскага ксяндза каноніка Багуслава Маджэеўскага.
«Богу — хвала, Марыі — давер, Касцёлу — вернасць»: галоўная святая Імша ўдзень у Будславе і прысвячэнне Касцёла ў Беларусі Найдаражэйшай Крыві Хрыста
4 ліпеня ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай прайшлі цэнтральныя ўрачыстасці сёлетняга Будслаўскага фэсту, падчас якога ў 35-гадавіну аднаўлення іерархічных структур адбылося прысвячэнне Касцёла ў Беларусі Найдаражэйшай Крыві Пана нашага Езуса Хрыста.
Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB да моладзі падчас Імшы з удзелам пілігрымаў у Будславе: «Ніколі не бойцеся гэтага велічнага выкліку — пайсці за Хрыстом»
3 ліпеня, у першы дзень святкавання Будслаўскага фэсту, пляц перад касцёлам Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе запоўніўся пілігрымамі, якія прыбылі ў беларускі Нацыянальны марыйны санктуарый пешшу, на роварах, монаколах, а таксама цягніком і аўтобусам. Усе яны чакалі распачацця святой Імшы, падчас якой праз заступніцтва Будслаўскай Багародзіцы даверылі Богу свае інтэнцыі.